Жа́цераўка, Зацяржу́ўка — рака ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці і Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток Нёмана.
Даўжыня ракі 22 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 91 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 м/км. Пачынаецца каля вёскі Возерскае Карэліцкага раёна, упадае ў Нёман каля вёскі Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна. На ўсім працягу каналізаваная. Каля вёскі Возерскае і аграгарадка Горкі створаны сажалкі (плошчай 0,04 і 0,33 км² адпаведна). Асноўны прыток — ручай Рудаўка (праваруч).
Літаратура
Ліст карты N-35-90. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1983 год.
Катэгорыя:Рэкі Карэліцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Нёмана