Блужскі Бор — археалагічныя помнікі: гарадзішча і курган V стагоддзе да н.э. — V стагоддзе н.э. каля в. Блужскі Бор Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку" на левым беразе Свіслачs, за 1,6 км на поўдзень ад вёскі Блужскі Бор — .

Гарадзішча

Апісанне За 1,5 км на поўдзень ад вёскі, на левым беразе Свіслачы. Пляцоўка памерам 50х20 м, вышыня над летнім межанным узроўнем вады — 7 м. Умацавана з боку поля 2 дугападобнымі валамі вышынёй каля 2 м.

Даследаванні Адкрыў і абследаваў у 1965 годзе Л. Д. Побаль. Пры шуфроўцы знойдзены абпаленыя камяні, рэшткі посуду са штрыхаванай паверхняй, гладкасценная кераміка, блізкая да керамікі мілаградскай, зарубінецкай культур і культур тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны ранняга жалезнага веку.

Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Курган

Апісанне За 1,2 км на поўдзень ад вёскі, на левым беразе р. Свіслач, ва ўрочышчы Гарадзішча, справа ад дарогі ў в. Талька. Вышыня 1,5 — 1,8 м, дыяметр 8 м. Насып здзірванелы, зарос дрэвамі.

Даследаванні Выявіў у 1965 годзе Л. Д. Побаль, абследавала ў 1985 годзе Т. С. Бубенька.

Літаратура Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Катэгорыя:Блужскі Бор Катэгорыя:Курганныя могільнікі Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Гарадзішчы Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь