Дайнава́ — курганны могільнік каля вёскі Дайнава Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Апісанне За 1,2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на левым беразе ракі Цітаўкі, супроць колішняй вёскі Крыніца. 5 насыпаў вышынёй 0,7—2 м, дыяметрам 5—10 м (раней было 15 насыпаў). Курганы пашкоджаны ямамі.

Даследаванні Вядомы з 1924 года. У 1985 годзе могільнік абследавала Таццяна Бубенька.

Раскопкі не праводзілі.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Дайнава (Пухавіцкі раён) Катэгорыя:Курганныя могільнікі Пухавіцкага раёна