Іва́н Сярге́евіч Турге́неў (; ) — рускі пісьменнік, паэт, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1860).

Біяграфія Нарадзіўся 28 кастрычніка 1818 года ў Арле. Бацька, Сяргей Мікалаевіч, быў адстаўным палкоўнікам-кірасірам. Маці, Варвара Пятроўна Лутавінава, паходзіла з дваранскай сям’і. У смутны час адзін з Тургеневых — Пётр Мікітавіч — быў пакараны смерцю на Лобным месцы за тое, што выкрываў Ілжэдзмітрыя. Да 9 год Іван Тургенеў жыў ва спадчынным маёнтку Спаскае-Лутавінава за 10 км ад Мцэнска Арлоўскай губерні. У 1827 годзе Тургеневы, каб даць дзецям адукацыю, пасяліліся ў Маскве, у купленым у гістарычным раёне Самацёка доме.

Іван Сяргеевіч спачатку вучыўся ў пансіёне Вейдэнгамера, затым яго аддалі пансіянерам дырэктару Лазараўскага інстытута Крузэ. У 1833 годзе 15-гадовы Тургенеў паступіў у славесны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Праз год, пасля таго, як старэйшы брат Івана паступіў у гвардзейскую артылерыю, сям’я пераехала ў Санкт-Пецярбург, і Іван Тургенеў тады ж перайшоў у Пецярбургскі ўніверсітэт.

У 1863 годзе Тургенеў скончыў курс са ступенню сапраўднага студэнта. Мроячы пра навуковую дзейнасць, ён у наступным годзе зноў прайшоў выпускны іспыт, атрымаў ступень кандыдата, а ў 1838 годзе адправіўся ў Германію. Пасяліўшыся ў Берліне, Іван узяўся за вучобу. Слухаючы ва ўніверсітэце лекцыі па гісторыі рымскай і грэчаскай літаратуры, ён дома занімаўся граматыкай старажытнагрэчаскай і лацінскай моў.

У 1841 годзе Тургенеў вярнуўся на радзіму. Напачатку 1842 года ён падаў у Маскоўскі ўніверсітэт просьбу аб дапушчэнні яго да іспыту на ступень магістра філасофіі. У гэты ж час ён пачаў сваю літаратурную дзейнасць. У 1846 годзе выйшлі аповесці «Брэтэр» і «Тры партрэты». Пазней ён піша такія творы, як «Нахлебнік» (1848), «Халасцяк» (1849), «Правінцыялка», «Месяц у вёсцы», «Сняданак у правадыра» (1856), «Муму» (1854), «Зацішша» (1854), «Якаў Пасынкаў» (1855), «Ася» (1857) і г. д.

У 1852 годзе выходзіць зборнік кароткіх аповедаў Тургенева пад агульнай назвай «Запіскі паляўнічага». У далейшым Тургенеў піша чатыры буйнейшыя творы: «Рудын» (1856), «Дваранскае гняздо» (1859), «Напярэдадні» (1860) і «Бацькі і дзеці» (1862).

З пачатку 1860-х гадоў ён пасяляецца ў Бадэн-Бадэне. У выніку жыцця за мяжой атрымаўся самы вялікі па аб’ёму з раманаў Тургенева — «Новь» (1877).

Пісьменнік сканаў у Бужывале пад Парыжам, 22 жніўня (3 верасня па новаму стылю) 1883 года. Цела Тургенева, згодна з яго жаданнем, было прывезена ў Пецярбург і пахавана на Волкаўскіх могілках.

Крыніцы

Спасылкі

Іва́н Турге́неў стихи

Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Паэты Расійскай імперыі Катэгорыя:Пісьменнікі Расійскай імперыі