Каледж бізнесу і права (рус. Колледж бизнеса и права; КБП, КБiП) — прыватная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Мінску. Падрыхтоўвае спецыялістаў па спецыяльнасцях у правазнаўстве, лагістыцы, эканоміцы, бухгалтарскім уліку і інфармацыйных тэхналогіях.
Гісторыя Каледж бізнесу і права заснаваны ў 1995 годзе як Беларускі тэхнікум бізнеса і права пры прыватнай вышэйшай установе адукацыi БІП (Універсітэце права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій). Першапачаткова размяшчаўся ў будынку па адрасе пр. Ракасоўскага, 166А. У 2011 годзе быў перайменаваны ў Каледж бізнесу і права.
Першы выпуск адбыўся ў 1998 гаду. Да 2016 года калледж размяшчаўся ў прамысловых будынках на Партызанскім праспекце, 2А.
З 2017 года размешчаны па адрасе вуліца Калеснікава, 3.
Заснавальнікам каледжа з'яўляецца Таварыства з абмежаванай адказнасцю "БелТБП".
Аддзяленні і спецыяльнасці Завочнае Інфармацыйных тэхналогій Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій Праграмнае забеспячэнне апрацоўкі эканамічнай і дзелавой інфармацыі Камп'ютарная графіка Эканамічнае Банкаўская справа Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль Камерцыйная дзейнасць Юрыдычнае Правазнаўства Філіялы г. Брэст - Каледж бізнесу і права (фiлiял, ажыццяўляе набор з 1996 года) г. Вілейка - Каледж бізнесу і права (філіял, не ажыццяўляе набор з 2015 года) г. Гродна - Гродзенскі каледж бізнесу і права (адасобленая ўстанова, ажыццяўляе набор з 1996 года). Да 31 кастрычніка 2007 года быў філіялам і меў назву "Гродзенскі філіял прыватнай установы адукацыі "Тэхнікум бізнесу і права". г. Салігорск - Салігорскі эканамічны каледж (адасобленая ўстанова, не ажыццяўляе набор з 2020 года)
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Вуліца Калеснікава (Мінск) Катэгорыя:Каледжы паводле алфавіта Катэгорыя:Каледжы Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1995 годзе Катэгорыя:1995 год у Мінску