Ржа́ча, канал Р-3Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» — рака ў Жлобінскім і Рагачоўскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Ржаўка (прыток Дняпра).
Назва На карце XVIII ст. (ПГМ) пазначаная як Ветка (на ёй вёска Ветка, цяпер Ветачка), і ўцякае ў раку Ржачу (цяпер Ржаўка). Ад іншай рэчкі Веткі надсожскі горад Ветка.
Водаапісанне Даўжыня ракі 16,1 км. Плошча вадазбору 62 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 0,8 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Селівонаўка Жлобінскага раёна. Упадае ў Ржаўку з тэрыторыі Рагачоўскага раёна прыкладна за 0,6 км на паўночны захад ад вёскі Ветачка. Вадазбор у межах Прыдняпроўскай нізіны. Рэчышча Ржачы каналізаванае.
Літаратура
Ліст карты N-36-109. Выданне 1970 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Жлобінскага раёна Катэгорыя:Рэкі Рагачоўскага раёна Катэгорыя:Басейн Дняпра