«Sparks Fly» (бел. «Сыплюцца іскры») — пяты сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе трэцяга студыйнага альбома «Speak Now». Афіцыйны рэліз адбыўся 18 чэрвеня 2011 на кантры-радыё, а 10 жніўня песня была выпушчана на CD пад лэйблам Big Machine. Кампазіцыя была напісана самой спявачкай, а саспрадзюсарам стаў Натан Чэпман. На цяперашні час сінгл мае плацінавую сертыфікацыю ў ЗША. Кампазіцыя атрымала станоўчыя водгукі і мела вялікую папулярнасць на кантры-пляцоўках, стаўшы 5-м хітом спявачкі на чале амерыканскага чарта Hot Country Songs. Акрамя таго, «Sparks Fly» выйграла ўзнагароды BMI Country Awards і Teen Choice Awards 2012 года.

Інфармацыя «Sparks Fly», як і ўсе 14 трэкаў з альбома «Speak Now», Тэйлар Свіфт напісала самастойна. Яна таксама стала сапрадзюсарам разам з Натанам Чэпманам. 18 чэрвеня 2011 года на радыё адбыўся яе рэліз як афіцыйнага пятага сінгла ў падтрымку альбома, а 10 жніўня кампазіцыя выйшла на СD. «Sparks Fly» была напісана Свіфт яшчэ ў 16 гадоў, то бок да першага афіцыйнага сінгла спявачкі «Tim McGraw», што выйшаў ў 2006 годзе, і ўпершыню выкананая на канцэрце ў 2007 годзе. Гэтую песню палюбілі фанаты і прасілі Тэйлар ўключыць яе ў новы альбом. Такім чынам, песня апынулася на «Speak Now».

Песня прысвечана Джэйк Оўэну. У патаемным пасланні песні значыцца горад Портленд, штат Арэгон, менавіта там, у бары «Duke's» (бар згадваецца ў арыгінальнай версіі песні), Тэйлар выступала на разагрэве ў Джэйка. Яшчэ ў Оуэна зялёныя вочы, якія таксама згадваюцца ў песні. Таксама ў фанатаў ёсць тэорыя, што «адноўленая» версія песні прысвечана Джону Майеру, так як у яго была рэпутацыя «дрэннага» хлопца.

Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:

Кампазіцыя атрымала станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў і інтэрнэт-выданняў, сярод якіх Rolling Stone, The Oxonian Review, Slant Magazine, Country Universe, Roughstock, Engine 145, Taste of Country, Seattle Weekly, Spin.

У галоўным хіт-парадзе ЗША Billboard Hot 100 сінгл заняў 17 месца і зараз мае плацінавы статус, а ў Канадзе апынуўся на 28 пазіцыі. Акрамя таго, кампазіцыя апынулася на першым радку амерыканскага кантры-чарта Hot Country Songs, стаўшы пятым лідарам гэтага хіт-парада ў кар'еры Свіфт і першым з часоў хіта «You Belong With Me», што выйшаў у 2009 годзе. Таксама «Sparks Fly» выйграў дзве ўзнагароды BMI Country Awards 2012 года ў катэгорыях "Publisher of the Year" и "Country Awards Top 50 Songs" і атрымала прэмію «Choice Music: Country Song» на цырымоніі Teen Choice Awards 2012 года. Акрамя таго, песня была намінавана на званне «Лепшай песні» ад Nickelodeon Kids' Choice Awards 2012.

Кліп на песню выйшаў 10 жніўня 2011 года і уяўляе сабой нарэзку з розных кадраў выступаў тура «Speak Now World Tour». Рэжысёрам стаў Крысціян Лэмб.

Патаемнае пасланне — «Portland Oregon» (бел. «Портленд, штат Арэгон»).

Версіі Абмежаваны тыраж CD-сінгла "Sparks Fly" – 4:20

Чарты

Штотыднёвыя чарты Чарт (2010-2011)Вышэйшаяпазіцыя Canadian Hot 10028 Billboard Hot 10017 Hot Country Songs1

Выніковыя гадавыя чарты Чарт (2011)Пазіцыя US Country Songs37