Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі (БГЭУСК) — вышэйшая навучальная ўстанова эканамічнага профілю ў горадзе Гомелі.

Гісторыя

У 1964 годзе ў горадзе Гомелі быў адкрыты вучэбна-кансультацыйны пункт Маскоўскага кааператыўнага інстытута Цэнтральнага саюза спажывецкіх таварыстваў СССР. На яго базе, у 1968 годзе, адкрыўся завочны факультэт Маскоўскага кааператыўнага інстытута. У 1975 годзе ён быў ператвораны ў Гомельскі філіял Маскоўскага кааператыўнага інстытута.

29 чэрвеня 1979 года Гомельскі філіял атрымаў статус самастойнай навучальнай установы — Гомельскі кааператыўны інстытут Цэнтрасаюза.

У 1992 годзе ў сувязі са спыненнем дзейнасці Цэнтрасаюза СССР Гомельскі кааператыўны інстытут быў перададзены ў распараджэнне Беларускага кааператыўнага саюза спажывецкай кааперацыі. У 1993 годзе быў вызначаны як базавая навучальная ўстанова ў сістэме кааператыўнага адукацыі Беларусі, што ўключае таксама шэсць вучэбна-вытворчых комплексаў «ПТВ-тэхнікум» і адно вучылішча.

У 2001 годзе Гомельскі кааператыўны інстытут паспяхова прайшоў атэстацыю на адпаведнасць навучальнай установе ўніверсітэцкага тыпу і ў гэтым жа годзе быў перайменаваны ва Установу адукацыі «Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі».

Структура Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі з’яўляецца навукова-даследчым і адукацыйным цэнтрам у Гомелі.

Структура ўніверсітэта ўключае ў сябе чатыры факультэты: Факультэт эканомікі і кіравання Улікова-фінансавы факультэт Камерцыйны факультэт Факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.

Апроч таго, ва ўніверсітэце функцыянуюць наступныя аддзелы: міжнародных адносін, дыстанцыйнага навучання тэхналогій і інавацый, аспірантуры, прафарыентацыі моладзі, каардынацыі навуковых праектаў і праграмы.

Рэктары

Рыгор Мікалаевіч Румко (1964—1968) Іван Іларыёнавіч Парфёнаў (1968—1979) Галіна Віталеўна Сянчук (1979) Мікалай Пятровіч Пісарэнка (1980—1996) Тамара Мікалаеўна Сыраед (1996—2002) Ала Аляксандраўна Навумчык (2002—2012) Святлана Мікалаеўна Лебедзева (з 2013)

Вядомыя выпускнікі Сярод выпускнікоў універсітэта ёсць кіраўнікі вытворчых прадпрыемстваў і грамадскіх арганізацый, палітычныя дзеячы Беларусі.

Арцюшэнка Яўген Антонавіч — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь IV склікання, старшыня Пастаяннай камісіі па грашова-крэдытнай палітыцы і банкаўскай дзейнасці. Жыдкоў Алег Мікалаевіч — генеральны дырэктар ААТ «Спартак». Навумчык Ала Аляксандраўна — рэктар БГЭУСК з 2002 года па 2012 год, з 2012 дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы. Ніжэвіч Людміла Іванаўна — намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Трызна Андрэй Віктаравіч — начальнік галоўнага фінансавага кіравання Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чэкан Святлана Уладзіславаўна — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.

Спасылкі Сайт Універсітэта

Катэгорыя:1964 год у Гомелі

Катэгорыя:Эканамічныя ўніверсітэты