thumb|right|250px|Хатай Хатай () — правінцыя на поўдні Турцыі. Плошча 5,4 тыс. кв. км. Насельніцтва 1386 тысяч чалавек (2007). Адміністрацыйны цэнтр — горад Антак'я.

Прыналежнасць правінцыі Хатай доўгі час заставалася прычынай напружанасці ў стасунках паміж Турцыяй і Сірыяй. Апошняя да 2005 года не прызнавала турэцкага суверэнітэту над гэтай тэрыторыяй.

Гісторыя Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны ў 1918 годзе гэта правінцыя ўвайшла ў склад Сірыі, якая знаходзілася пад кіраваннем Францыі.

У 1936 годзе турэцкі ўрад падаў скаргу ў Лігу Нацый, у якой патрабаваў уключэння Хатая ў склад Турцыі. У лістападзе таго ж года правінцыі быў нададзены статус аўтаноміі ў складзе Французскай Сірыі.

Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Турцыі Катэгорыя:Гісторыя Сірыі