Цісавыя (Taxáceae) — сямейства хвойных раслін, кустоў або дрэў, з якіх большасць вечназялёныя і толькі нешматлікія губляюць на зіму лісце.

Па стане на 2013 год, уключае ў сябе шэсць родаў і 31 від, распаўсюджаных пераважна ў абласцях з мяккім, умераным або субтрапічным кліматам.

Прадстаўнікі сямейства — двухдомныя, рэдка аднадомныя вечназялёныя дрэвы або кусты.

Батанічнае апісанне Лісце прадстаўлена ў выглядзе вузкай (цісы) або шырокай (Torreya) ігліцы. Лісце жорсткае, лінейнае або ланцэтнае, размешчана чаргова, сядзіць на кароткіх (1-2 мм) хвосціках.

Шышкі (шышкаягады) дробныя, аднаполыя. Мікрастробілы ў выглядзе невялікіх каласкоў на канцах галін або па баках іх; мікраспарафіл больш ці менш шчыткападобны з двума—васьмю даўгаватымі або амаль шарападобнымі мікраспарангіямі; мегаспарафіл вельмі рэдукаваны і складаецца часам (цісы) толькі з адной (ці двух) семязавязяў.

Пры насеніне часам развіваецца мясістае яркае ўтварэнне — арылус (цісы).

Карыятып спецыфічны для розных родаў — так, у прадстаўнікоў роду Ціс 2n = 24, у прадстаўнікоў родаў Torreya і Amentotaxus 2n = 22.

Класіфікацыя Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List (на ліпень 2016) сямейства уключае 6 родаў і 31 від:

(шэсць відаў: , , , , , )

(восем відаў: , , , , , , , (адзіны від: )

Спасылкі

Катэгорыя:Сямействы раслін Катэгорыя:Хвойныя