Зеленагу́рская вуліца () — вуліца на паўднёвым захадзе Віцебска. Размешчана ў Першамайскім раёне.

Гісторыя Першапачаткова насіла назву Новаастровенская вуліца. У 1973 годзе названа ў гонар пародненага польскага горада Зялёна Гура. У 1987 годзе праведзена рэканструкцыя вуліцы.

Размяшчэнне Арыентавана з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. З'яўляецца працягам праспекта Чарняхоўскага, пачынаецца ад моста Шмырова цераз Лучосу. З поўдня да вуліцы прымыкаюць вуліцы Шмырова, завулак Сенненскі, вуліцы Сенненская, 2-я Новаастровенская і 1-я Новаастровенская, з поўначы — 1-я Лучаская вуліца, Стараастровенскі завулак, вуліцы 12-я Лучаская і Новалучаская. Пасля скрыжавання з вуліцай пераходзіць у Бешанковіцкую шашу. Працягласць каля 1500 м.

Забудова Вуліца забудавана ў пасляваенныя гады пераважна аднапавярховымі жылымі дамамі.

№ 14 — Бібліятэка імя Міхася Лынькова ў будынку былога кінатэатра «Дружба», адкрытага ў 1958 годзе.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Першамайскі раён (Віцебск)