Волжская Булгарыя, Волжска-Камская Балгарыя (, ) — гістарычная дзяржава ў Сярэднім Паволжы і басейне Камы (X—XIII стагоддзі).Халиков А. Х. Татарский народ и его предки. — Казань: Татарское кн. изд-во, 1989, С.93.
Гісторыя Сярэднявечная Булгарыя пачала фарміравацца ў Сярэднім Паволжы і Прыкам’і (на тэрыторыі сучаснага Татарстана) у канцы VII ст. Канчаткова як дзяржава вылучылася з Хазарскага каганата пасля яго разгрому ў 960-я гады войскамі кіеўскага князя Святаслава. Сталіца — г. Булгар, з XII ст. г. Біляр. Насельніцтва — волжска-камскія балгары, фіна-ўгорскія народы і інш. На чале дзяржавы стаяў эльтэбер (адпавядаў беку ці эміру), пры яго двары чаканіліся манеты. З X ст. ў гаспадарчай дзейнасці пераважала земляробства, дзяржаўнай рэлігіяй стаў іслам. Значнае развіццё атрымаў гандаль з усходнімі краінамі, Руссю, Скандынавіяй і паўночнымі угра-фінскімі плямёнамі. У ваенных і гандлёвых адносінах сапернічала з Кіеўскай Руссю, пазней — з Уладзіміра-Суздальскім княствам. Да 1241 года трапіла пад уладу мангола-татараў. У 2-й пал. XIII ст. падзялілася на Балгарскае і Жукоцінскае княствы, якія ў 1390-я гады разбіў Тамерлан.
У 1438 годзе ўтварылася Казанскае ханства. Нашчадкамі культуры Волжскай Булгарыі сталі сучасныя татары, чувашы.
Гл. таксама Тэнгры
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Волжские монеты Бунт Емельяна Пугачева 1773—1775 годов История Суваро Булгары
Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Расіі