Міхаіл Хадуноў (нар. ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера З 2011 года пачаў выступаць за дубль наваполацкага «Нафтана». У 2014 годзе стаў прыцягвацца таксама да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 14 верасня 2014 года ў матчы з «Гомелем» (5:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.

Па заканчэнні сезона 2014 адправіўся служыць у армію, у гэты час у 2015 годзе выступаў у чэмпіянаце Віцебскай вобласці за каманду «Лепель». Улетку 2016 года вярнуўся ў «Нафтан», дзе зноў стаў выступаць за дубль, часам выходзячы на замену ў Вышэйшай лізе.

У жніўні 2018 года пакінуў наваполацкі клуб. У 2020—2021 гадах быў заяўлены за клубы Другой лігі «Полацк-2019» і «Мёры», але не выхадзіў на поле.

Міжнародная кар’ера 11 лістапада 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы са зборнай Украіны.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2011 дубль Нафтан 4 0 2012 дубль Нафтан 20 0 2013 дубль Нафтан 27 2 2014 Д1 Нафтан 1 0 2016 (2) Д1 Нафтан 2 0 2017 Д1 Нафтан 5 0 2018 (1) Д2 Нафтан 4 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Футбалісты аднаго клуба