Мікала́й Прако́павіч Кавальчу́к ( в. Блонь, у Пухавіцкім раёне, Мінская вобласць — (1968) Масква) — беларускі ваенны, генерал-маёр (18 траўня 1943), кандыдат ваенных навук (22 верасня 1955), дацэнт (18 кастрычніка 1958).
Біяграфія Беларус, у РСЧА з траўня 1918 г. Скончыў артылерыйныя курсы ўдасканалення старшага камсаставу ў г. Дзіцячае села (1926).
Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1933) і Генштаба (1940). З 15 ліпеня 1941 памочнік начальніка па навучальнай частцы Томскай артылерыйнай вучэльні.
Удзельнік Другой сусветнай вайны.
1946 г. пераведзены на выкладчыцкую пасаду Вышэйшай ваеннай акадэміі імя К. Е. Варашылава.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага сцяга (тройчы), Суворава 2 ступені, Аляксандра Неўскага, Ордэнам Кутузава 2 ступені, медаляміhttps://books.google.pl/books?id=6JidDwAAQBAJ&pg=PT97&lpg=PT97&dq=%22%D0%9D%D0%B8%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D0%B9+%D0%9A%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D1%87%D1%83%D0%BA+%D0%91%D0%BB%D0%BE%D0%BD%D1%8C&source=bl&ots=YsAZRuudi4&sig=ACfU3U04vhGxTR19MeDPhhDHJOzn2ZHieg&hl=be&sa=X&ved=2ahUKEwj0yaqsu-jjAhUPlYsKHfBMBo4Q6AEwDXoECAkQAQ#v=onepage&q=%22%D0%9D%D0%B8%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D0%B9%20%D0%9A%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D1%87%D1%83%D0%BA%20%D0%91%D0%BB%D0%BE%D0%BD%D1%8C&f=false.
Літаратура Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Катэгорыя:Выкладчыкі Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі