«Look What You Made Me Do»  (бел. «Паглядзі, што ты прымусіў мяне рабіць») — песня амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт з шостага студыйнага альбома «Reputation». Песня была выпушчана 25 жніўня 2017 года на лэйбле Big Machine Records. У гэты ж дзень адбылася прэм'ера лірык-відэа песні на афіцыйным YouTube-канале спявачкі. Аўтарамі выступілі Тэйлар Свіфт і Джэк Антонаф, акрамя таго быў выкарыстанны матэрыял аўтарства Фрэда Фэрбраса, Рычарда Фэрбраса і Роба Манзолі, якім з'яўляецца сэмпл сінгла 1992 года «I'm Too Sexy» гурта Right Said Fred.

«Look What You Made Me Do» яшчэ далей аддаліў Свіфт ад папярэдніх работ у стылі кантры-музыкі і наблізіў спявачку да жанру альтэрнатыўнай электроннай музыкі.. У лірычным плане кампазіцыя выканана ў агрэсіўным тоне: Тэйлар прызнае дамінуючае становішча над неназванымі нядобразычліўцамі і кажа пра непазбежнасць наступстваў за ганебныя ўчынкі ў свой адрас.

Аўтарытэтныя крытыкі, якім загадзя паведамілі пра выхад сінгла, апублікавалі змешаныя рэцэнзіі на кампазіцыю, палічыўшы яе новым кірункам кар'еры спявачкіhttp://people.com/music/taylor-swift-look-what-you-made-me-do-importance/https://www.spin.com/2017/08/taylor-swift-look-what-you-made-me-do-review/https://www.theringer.com/music/2017/8/25/16201942/taylor-swift-look-what-you-made-me-do-exit-surveyhttp://www.insideedition.com/headlines/25171-taylor-swift-releases-aggressive-new-song-to-mixed-reviews-i-miss-the-old-taylor. Іншыя аглядальнікі зрабілі выснову, што тэма адплаты стала збітай для Свіфт і не прынесла нічога новага ў творчасць спявачкі і, наадварот, паказвае музычную дэградацыю выканаўцыhttps://www.theguardian.com/music/2017/aug/25/taylor-swift-look-what-you-made-me-do-reviewhttp://pitchfork.com/reviews/tracks/taylor-swift-look-what-you-made-me-do/https://www.washingtonpost.com/news/arts-and-entertainment/wp/2017/08/25/look-what-you-made-me-do-the-old-taylor-swift-is-dead-but-the-new-one-still-wants-revenge/?utm_term=.6b32881b434dhttp://www.vh1.com/news/325092/taylor-swift-look-what-you-made-me-do/.

Песня ўначаліла шматлікія хіт-парады, сярод якіх чарты ЗША, Канада, Вялікабрытанія, Аўстралія.

Гісторыя Музычныя крытыкі апісалі жанр «Look What You Made Me Do» як электраклэш, поп, данс-поп электрапоп.

Песня напісана ў мінорнай танальнасці ля мінор з тэмпам 128 удараў у хвіліну.

Рычард Фэрбрас, Фрэд Фэрбрас і Роб Манзоли, члены брытанскага танцавальнага поп-гурта Right Said Fred, пазначаны ў якасці суаўтараў песні, так як яна ўключае мелодыю іх хіта 1992 года «I'm Too Sexy». Па словах Фрэда Фэрбраса, з ім і яго братам звязаліся за тыдзень да выпуску «Look What You Made Me Do» і спыталі ці можа адна «сучасная поп-спявачка» — чыё імя не было названа — выкарыстоўваць частку іх песні для яе будучага сінгла. Хоць браты пагадзіліся на здзелку, яны афіцыйна не даведаліся імя спявачкі, аб якой ідзе гаворка, да раніцы таго дня, калі адбыўся рэліз сінгла, але здагадаліся па розных прыкметах, хто яна. Абодва браты сказалі, што ім спадабалася песня «Look What You Made Me Do»; Фрэд Фэрбрас сказаў у інтэрв'ю часопісу "Rolling Stone": «Мне падабаецца цынічны аспект лірыкі, таму што і наш 'I'm Too Sexy' — гэта цынічная песня, і я думаю, што яна добра гэта зрабіла».

Водгукі

Крытычныя водгукі Песня атрымала рознанакіраваныя водгукі музычных крытыкаў і інтэрнэт-выданняў. Журналіст Рэндзі Люіс з газеты "The Telegraph" станоўча ацаніў песню, мяркуючы, што сумесная праца Тэйлар і Антоноффа спалучае як папулярныя музычныя клішэ і хады, якія выкарыстоўваюцца ў многіх сучасных хітах, так і новыя мелодыку і рытмы, а таксама дадаў: "Музычна, трэк пастаянна змяняецца, выяўляецца мноства супярэчнасцей і супярэчлівых эмацыйных станаў, выражаных у тэкстах". Мара Карсан з газеты "LA Times" і Крыс Уілман з часопіса "Variety" таксама высока ацанілі ўваходжанне Свіфт у больш змрочную поп-музыку.

У той жа час Маура Джонстан з "The Guardian" напісала змяшаны агляд песні, сказаўшы: «Вяртанне поп-зоркі поўнае вісцаральных расчараванняў, але незразумела, ці гуляе ролю яна ці застаецца сама сабой». Брытані Спанос з часопіса "Rolling Stone" лічыць, што песня адзначыла працяг варожасці паміж Свіфт і рэперам Канье Уэстам . Аглядальнік Х'ю Макінтай з часопіса "Forbes" раскрытыкаваў змяненне стылю спявачкі, заяўляючы, што гэта «не падобна на Тэйлар Свіфт» і што «ў гэтым ёсць некаторыя перагібы». Хардзіп Фул з "New York Post" назваў песню «самай інтрыгавальна незвычайнай музыкай Свіфт, выпушчанай ёю на цяперашні час» і «займальным трэйлерам для яе новага альбома "Reputation"». "Pitchfork" ужо ў сваім загалоўку адклікаецца пра песню, як «хардкор» («a hardcore self-own»)https://www.facebook.com/Pitchfork/posts/10155532657046000.

Узнагароды і намінацыі Сінгл «Look What You Made Me Do» атрымаў намінацыю «Лепшы відэакліп» на прэміі MTV Europe Music Awards 2017, але так і не перамог у ёй. На прэміі iHeartRadio Music Awards сінгл атрымаў 2 намінацыі: «Лепшы тэкст песні» і «Лепшы кліп», але зноў прайграў.

Камерцыйны поспех Музычны партал "HitsDailyDouble" паведаміў, што за першыя 24 гадзіны «Look What You Made Me Do» атрымала аўдыторыю звыш 20 млн. чалавек на радыёстанцыях і была загружана больш за 100 тыс. раз на тэрыторыі Злучаных Штатаў, папярэдне акупаваўшы першыя радкі ў онлайн-краме iTunes Store. Гэта сведчыла аб тым, што за дзень кампазіцыя прадалася на 20% больш, чым яе папярэдні лід-сінгл «Shake It Off», які, у сваю чаргу, быў распраданы тыражом 544 тыс. копій за першы тыдзень і дэбютаваў на вяршыні амерыканскага чарта "Billboard" Hot 100. Некаторыя выданні выказалі меркаванне, што вялізны ажыятаж вакол песні паспрыяе росту продажаў да канца тыдняhttp://hitsdailydouble.com/news&id=308113http://hitsdailydouble.com/news&id=308105.

Праз дзень з моманту рэлізу «Look What You Made Me Do» быў праслуханы больш за 7.9 мільёнаў разоў па ўсім свеце ў сэрвісе струменевых праслухваньняў Spotify, адпаведна заняўшы першае месца ў сусветным рэйтынгу праслухоўванняўhttps://open.spotify.com/user/spotifycharts/playlist/37i9dQZEVXbLRQDuF5jeBp.

У ЗША усяго за тры дні радыёэфіру «Look What You Made Me Do» дэбютаваў на пазіцыі № 77 у асноўным чарце "Billboard" Hot 100. Таксама ён апыніўся на пазіцыі № 23 у мультыжанравым чарце Radio Songs з аўдыторыяй у 46 млн радыёслухачоў, паводле дадзеных службы Nielsen Music. Дзякуючы неверагоднай колькасці радыёратацый сінгл падняўся на месца № 16 у чарце Adult Pop Songs (airplay) і № 21 у чарце Pop Songs, што стала лепшым паказчыкам у 2017 годзе, а таксама дэбютаваў на пазіцыі № 22 у чарце Adult Contemporary. Было прададзена каля 200,000 лічбавых копій за адзін дзень продажаў у ЗША, што перавысіла паказчык хуткасці загрузак, раней усталяваны сінглам «Shape of You» Эда Шырана. Акрамя таго, «Look What You Made Me Do» быў найбольш запатрабаванай песняй на ўсіх 187 поп-радыёстанцыях, якія ўлічваюцца Mediabase, пабіўшы рэкорд, усталяваны сінглам «Can't Stop the Feeling!» Джасціна Тымберлейка у 2016 годзе, які быў запатрабаваны на 186 радыёстанцыях поп-музыкі. Праз тырдзень песня паднялася з 77-га месца на пазіцыю 1 радок у чарце "Billboard" Hot 100, стаўшы пятым у гісторыі самым буйным скокам наверх і пятым чарттоперам для Тэйлар Свіфт ў ЗША.

У Вялікабрытаніі менш чым за тыдзеньбыло прададзена 20,000 копій сінгла і загружана па стрымінгу 2,4 млн разоў. У выніку песня стала першым для Свіфт чарттоперам у гэтай краіне, разышоўшыся тыражом у 30,000 копій і 5,3 млн срымінгу за поўны тыдзень.

Ужо праз месяц пасля рэлізу «Look What You Made Me Do» быў распраданы накладам у 2 мільёна копій ва ўсім свеце. Зараз гэты паказчык ужо большы за 4 мільёны.

На прыканцы года сінгл меў ужо тройчы плацінавы статус у ЗША.

Музычнае відэа Лірык-відэа песні выйшла на афіцыйным YouTube-канале спявачкі. Яно ў значнай ступені заснавана на графічным дызайне амерыканскага мастака Сола Баса, выкарыстаным у фільме "Vertigo" (1958). Яго прадзюсіравалі Тэйлар Свіфт і амерыканскі рэжысёр музычных відэа, фільмаў і рэкламных ролікаў Джозэф Кан. Афіцыйнае музычнае відэа было ўпершыню паказана 27 жніўня 2017 года на цырымоніі 2017 MTV Video Music Awards. У першы дзень кліп праглядзялі больш за 43 мільёны чалавек, што стала абсолютным рэкордам YouTube.

Падрыхтоўка музычнага відэа пачалася яшчэ ў студзені 2017 года, у той час як сама здымка праходзіла ў маі. Танцавальныя нумары паставіў харэограф Тайс Дзіор, які працаваў разам з Тэйлар над кліпам «Shake It Off», а макіяж рыхтаваў Біл Корсо. Канчатковая апрацоўка відэа працягвалася да самай раніцы яго рэлізу. Паведамлялася таксама, што алмазы, якія выкарыстоўваюцца ў адной са сцэн, з'яўляюцца сапраўднымі. Брыльянты, запазычаныя ў знакамітага ювеліра Ніла Лэйна, валодаюць коштам больш за 10 мільёнаў даляраў.

Джойс Чэн з амерыканскага часопіса Rolling Stone, аналізуючы кліп, выявіў 13 схаваных пасланняў або малапрыкметных нюансаў, якія могуць мець значэнне і якія можна прапусціць пры першым праглядзе. З ім пераклікаецца і Люсі Вуд з брытанскай газеты Metro, якая вылучыла ў кліпе 21 момант з рознымі відавочнымі і няяўныя пасланнямі.

Чарты

Штотыднёвыя чарты Чарт (2017)Вышэйшаяпазіцыя Argentina Anglo4 ARIA1 Ö3 Austria Top 752 Ultratip Flanders8 Ultratip Wallonia39 Canadian Hot 1001 Canada AC33 Canada CHR/Top 4010 Canada AC Hot10 Chile Anglo6 Colombia Anglo4 HRT1 SRádio Top 10039 Singles Digitál Top 1001 Tracklisten12 El Salvador9 Eurochart Hot 100 Singles1 Ecuador Anglo5 Suomen virallinen latauslista8 Finland Digital Songs1 SNEP4 Media Control AG3 Greece Digital Songs1 Guatemala Anglo1 Hungary Single Top 403 Hungary Stream Top 401 IRMA1 Media Forest1 Media Forest TV Airplay4 FIMI10 Japan Hot 1007 Japan Hot Overseas1 Japan Radio Songs1 Latvijas Top 402 Lebanese Top 201 M-1 Top 408 Luxembourg Digital Songs7 RIM1 Mexico Anglo2 Dutch Top 407 Mega Top 501 Single Top 10013 RIANZ1 VG-lista6 Panama Anglo6 Philippine Hot 1001 AFP4 Republica Dominicana Anglo6 Airplay 10064 Tophit56 Official Charts Company1 Singles Digitál Top 1001 Gaon6 PROMUSICAE1 Sverigetopplistan7 Schweizer Hitparade6 UK Singles Chart1 Billboard Hot 1001 Billboard Adult Contemporary19 Billboard Adult Top 407 Dance Club Songs9 Billboard Mainstream Top 401 Billboard Rhythmic20 Venezuela Anglo9