Барыс Іванавіч Гардзейчык (ліпень , в. Бярэзаўцы, Ашмянскі павет, цяпер — ) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія За рэвалюцыйную дзейнасць у Заходняй Беларусі ў 1932—1936 гг. заключаны ў турму польскімі ўладамі. Перад Вялікай Айчыннай вайной на гаспадарчай працы ў Васілішкаўскім раёне. У партызанах з канца 1941 года: камандзір групы, узвода, камісар атрада імя А. МатросаваЛичный состав отряда им. А. Матросова .
Член КПСС з 1943 года. У лютым — ліпені 1944 г. — камісар партызанскай брыгады імя Ленінскага камсамола, адначасова член Васілішкаўскага падпольнага РК КП(б)Б.
З 1944 года на савецкай працы ў Гродзенскай вобласці: працаваў намеснікам старшыні Васілішкаўскага райвыканкама па будаўніцтве. Пазней старшынёй Зэльвенскага райвыканкама, начальнікам палітаддзела Поразаўскай МТС. Скончыў пры ЦК КПБ (1953).
Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Леніна і «Знак Пашаны».
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Беларусі Катэгорыя:Члены КПСС