Барыс Аляксандравіч Тураеў (24 ліпеня (5 жніўня) 1868, Навагрудак, Мінская губерня — 23 ліпеня 1920, Петраград) — гісторык, акадэмік Расійскай акадэміі навук (1918), стваральнік расійскай навуковай школы егіпталогіі.

Сярэднюю адукацыю атрымаў у 1-й гімназіі Вільні. Пасля заканчэння (1891) гісторыка-філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта стажыраваўся і вёў навуковую працу ў музеях Берліна, Парыжа, Лондана, некалькіх гарадоў Італіі.

З 1896 г. выкладаў у Пецярбургскім універсітэце.

З 1912 г. — захавальнік збору егіпецкіх старажытнасцяў Музея вытанчаных мастацтваў у Маскве. Жыў у музеі, займаўся навуковым апісаннем калекцыі і падрыхтоўкай самай першай экспазіцыі Аддзела Ўсходу, што цяпер знаходзіцца ў Эрмітажы.

У 1911 г. выдаў двухтомны курс лекцый «Гісторыя Старажытнага Ўсходу», які прынес яму сусветную славу.

Барыс Тураеў увёў у навуковы абарот мноства літаратурных помнікаў старажытнаегіпецкага пісьменства. Ён быў адным з першых, хто звярнуў увагу на ролю егіпецкага народа ў стварэнні еўрапейскай цывілізацыі.

Крыніцы

Спасылкі Кароткая біяграфія і спіс галоўных прац Б. Тураева Бібліяграфія прац Б. А. Тураева Біяграфія Б. А. Тураева Кароткая біяграфія і спадчына Б. А. Тураева

Катэгорыя:Выпускнікі Віленскай гімназіі Катэгорыя:Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта Катэгорыя:Егіптолагі Катэгорыя:Усходазнаўцы Расійскай імперыі Катэгорыя:Гісторыкі Расіі Катэгорыя:Асірыёлагі Катэгорыя:Аўтары Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона Катэгорыя:Правадзейныя члены РАН (1917—1925) Катэгорыя:Члены Імператарскага праваслаўнага палесцінскага таварыства