Першамайская вуліца — цэнтральная вуліца горада Магілёва, яго галоўная транспартная магістраль.

Гісторыя

Фарміраванне вуліцы пачалося ў XVI ст. на тэрыторыі Шклоўскага прадмесця Новага горада на поўнач ад цэнтральнай Гандлёвай плошчы (цяпер плошча Славы). Першапачаткова насіла назву Шклоўская, у часы Расійскай імперыі — Дняпроўскі праспект. У 1918 годзе перайменавана ў Першамайскую вуліцу, таксама ў савецкія часы насіла назву Ульянавай-Крупскай у гонар савецкага грамадскага дзеяча Надзеі Канстанцінаўны Крупскай, жонкі У. Леніна.

Сучаснае аблічча вуліцы пачало фарміравацца ў адпаведнасці з генпланам сацыялістычнай рэканструкцыі горада 1936—1939 гадоў, паводле якога на яе скрыжаванні з праспектам Міру створаны новы грамадскі цэнтр — плошча Леніна з Домам Саветаў, пабудавана гасцініца «Дняпро». У пасляваенныя гады паводле генплана 1947—1950 гадоў пачалася рэканструкцыя вуліцы ад Савецкай плошчы (цяпер плошча Славы) да плошчы Леніна. У пачатку 1950-х гадоў пабудаваны жылы 143-кватэрны дом на пляцы паміж вуліцай Лазарэнкі і кінатэатрам «Чырвоная Зорка», на супрацьлеглым усходнім баку вуліцы — 5-павярховыя жылыя дамы з магазінамі на першых паверхах. Адначасова завершана рэканструкцыя плошчаў Леніна і Савецкай.

Пры рэканструкцыі вул. Першамайскай і прылеглых да яе кварталаў не ўдалося дасягнуць цэласнага ўзаемападпарадкаванага характару забудовы. І справа не ў тым, што новыя і пабудаваныя ў даваенны час збудавання вырашаны ў розным стылістычным характары. Прычына палягае ў тым, што шматпавярховыя жылыя дамы, як і грамадскія будынкі, пабудаваныя па праектах архітэктараў Л. Рымінскага, А. Семяненкі, Д. Саннікава ў 1950—1957 гадах, рэзка адрозніваюцца ад пабудаваных раней не толькі насычанасцю дэкаратыўных сродкаў, але галоўным чынам прынцыпамі аб’ёмна-прасторавай пабудовы.

У 1960—1970-я гады пабудаваны Дом палітычнай асветы на Тэатральнай плошчы, будынак Магілёўскага абласнога камітэта КПБ, 6-павярховы 80-кватэрны (з прадпрыемствамі бытавога абслугоўвання і магазінамі на 1-м паверсе) на скрыжаванні з вуліцай Міронава і 111-кватэрны жылыя дамы, універмаг.

У 1970—1980-я гады на ўчастку паміж плошчамі Леніна і Тэатральнай пашырана за кошт зносу з усходняга боку гістарычнай забудовы. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя гэтай часткі забудовы заснавана на кантрасце вышынных будынкаў на заходнім і падоўжных на усходнім баках вуліцы.

У 1981 годзе на ўчастку паміж вул. Мігая і Будзённага пабудаваны 9-12-павярховы жылы дом з прадпрыемствамі бытавога абслугоўвання, у 1984 годзе побач з гасцініцай «Дняпро» ўзведзены 12-павярховы жылы дом.

Размяшчэнне Працягласць 6350 м ад плошчы Славы да Шклоўскай шашы.

Забудова

Вялікую ролю ў фарміраванні архітэктурных ансамбляў вуліцы адыгрываюць размешчаныя на ёй плошчы Славы, Тэатральная, Леніна, Прывакзальная, а таксама захаваныя помнікі архітэктуры XVII — пачатку XX стагоддзяў — будынкі былога акруговага суда (цяпер музей), чыгуначнага вакзала, гарадскога тэатра, жаночай гімназіі, дваранскага сходу, мемарыяльная арка. На вуліцы размешчаны таксама завод «Строммашына», Магілёўская аблдрукарня імя Спірыдона Собаля і інш.

Няцотны бок Рэшткі Богаяўленскага манастыра (ХVІІ — ХІХ стагоддзі) у квартале, абмежаваным вуліцамі Першамайскай, Ленінскай, Болдзіна — № 5 (вул. Болдзіна, 1) — жылы дом з выставачнай залай. На гэтым месцы знаходзіўся дом Цэйтліна, які валодаў модна-галантарэйнай крамай і гандляваў абуткам сусветна вядомай расійска-амерыканскай фірмы «Трохвугольнік». У гэтым доме размяшчалася гасцініца «Амерыканская» Гамшэя Абелевіча Модліна. № 7 — Будынак гарадскога тэатра (1886—1888) —

№ 11 — двухпавярховы дом Вільнера. — № 13 — двухпавярховы з мезанінам дом Мінахера.  № 15 — двухпавярховы дом Лур’е, у якім размяшчаліся пазыковая каса і тытунёвая крама Р. Ліўшыца. — № 17 — трохпавярховы дом Ідэльсона, у якім гандляваў сукном Марголін. — № 19 — двухпавярховы дом Ханіна. Частка ў двары — дом Сабалеўскага, друкарня Якава Натанавіча Падземскага (арандатары Шыфрын і Каган). Тут друкаваліся кнігі на рускай, польскай, беларускай мовах. У 1924 годзе будынак нацыяналізаваны. Верхні паверх выкарыстоўваўся як жылы, на ніжнім з савецкіх часоў размясцілася цырульня «Юнацтва» і гандлёвыя ўстановыНекаторыя звесткі з гісторыі будынкаў па вуліцам Ленінская і Першамайская г. Магілёва. — № 21 — № 23 — № 23а — № 25 — № 27 — № 29 — гасцініца «Дняпро» (1940; архітэктары А. Брэгман, А. П. Воінаў).

№ 31 — 9-12-павярховы жылы дом з прадпрыемствамі бытавога абслугоўвання (1981, арх. І. Фралоў, Г. Борахаў). № 41 (бульвар Леніна, 6) — жылы дом (1938—1940) — № 59 — Магілёўскі абласны лячэбна-дыягнастычны цэнтр. № 61 — універмаг «Цэнтральны» (ЦУМ). № 71 — Дом Саветаў (1938—1940) — № 73 — Будынак былых жандарскіх казарм (да 1861). Цяпер у ім размяшчаецца Магілёўскі тэатр лялек. — № 75 — Царква Трох Свяціцеляў (1906—1909) — № 77 — Магілёўскі завод «Строммашына». № 83 — Будынак (пачатак ХХ стагоддзя). Цяпер у ім размяшчаецца тэлерадыёкампанія «Магілёў» — № 85 — першапачаткова чатырохпавярховы будынак выканкама райсавета і райкама КПБ Ленінскага раёна. Перабудаваны, з’явіўся пяты псеўдамансардны паверх. Цяпер у ім размяшчаецца Эканамічны суд Магілёўскай вобласці.

№ 93 — Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж.

№ 97 — будынак Магілёўскага аблспажыўсаюза (архітэктар В. Шаўчэнка). № 125 — Будынак (пачатак ХХ стагоддзя)  —

Цотны бок № 8 — 7-9-павярховы будынак з 2-павярховай прыбудовай, у якой размяшчаецца Музей этнаграфіі. Пры будаўніцтве прыбудовы музея выкарыстаны рэшткі езуіцкага калегіума (падвалы, паўднёва-заходні дваровы фасад). На гэтым участку існаваў дом Пасэ, у якім размяшчалася гасцініца «Францыя». № 10 — Магілёўская абласная філармонія.

№ 12 — 4-5-павярховы 143-кватэрны жылы дом (1950—1954, архітэктар Л. Рымінскі). Раней на гэтым месцы размяшчаліся: у доме Каца — гасцініца «Лонданская», якая належала Гнесе Гіршаўне Манасзон, у доме Бако — «Маскоўская», якая належала Хаіму-Ёселю Файвелевічу Шэфтэлю, Грубіна — «Арлоўская», якая належала Мордуху Ляйбовічу БерлінуИоффе Э. Г. По достоверным источникам: Евреи в истории городе Беларуси / Э. Г. Иоффе. — Мн.: Изд-во «Четыре четверти» 2001. — 352 с.: ил. ISBN 985-6089-81-6., Гінсбурга — «Эрмітаж», якая належала Абелю Моўшавічу Гінзбургу.

№ 14 — Будынак кінатэатра «Чырвоная зорка» (1920-я) — № 18 — былы Дом культуры швейнай фабрыкі. Цяпер у будынку размяшчаецца Магілёўаўтадар. № 22 — № 24 — Сярэдняя школа № 1 — № 24а — № 26 — трохпавярховы дом Эбіна (першая палова ХІХ стагоддзя) — № 28 — Паштамт (1961). Пабудаваны на аснове тыпавога праекта з перапрацоўкай фасадаў і інтэр’ераў. № 28а — Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт. № 30 — Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса. № 32 (вул. Крыленкі) — 5-павярховы 54-кватэрны жылы дом (1950—1955, арх. А. Семяненка). № 34 — Будынак былога дваранскага сходу (другая палова ХІХ стагоддзя). Цяпер у будынку размяшчаецца Магілёўскі гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу. — № 34а — гандлёвы цэнтр «Магніт».

№ 40/39 — жылы дом (1938—1940) — № 42/20 — жылы дом (1938—1940) — № 70 — Магілёўская аблдрукарня імя Спірыдона Собаля. № 82 — Дом культуры чыгуначнікаў № 152 — Прафесійны ліцэй № 9.

Помнікі Бюст І. І. Гусакоўскага (1955) — Магіла І. С. Лазарэнкі (1944), у скверы — Мемарыяльная арка (1780), насупраць гасцініцы «Днепр» — Мемарыяльная дошка на доме № 44 у гонар 100-годдзя з дня нараджэння П. А. ЛярскагаПётр Алексеевич Лярский // ДУА «Сярэдняя школа № 21 Магілёва». Мемарыяльная дошка ахвярам фашызму на будынку аднаго з цэхаў завода «Строммашына» (вул. Першамайская, 77). Устаноўлена ў 1966 годзе. У час акупацыі горада нямецка-фашысцкія захопнікі стварылі на тэрыторыі прадпрыемства канцэнтрацыйны лагер, дзе загубілі сотні савецкіх грамадзян. Помнік Паўлу Масленікаву (1997; скульптар У. Лятун, архітэктар У. Чаленка).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Магілёва