Жывако́ст цвёрды, Жывакост жорсткі (Symphytum asperum) — від кветкавых раслін роду Жывакост сямейства .

Батанічнае апісанне Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 60—150 см. Сцябло прамастойнае, галінастае. Уся расліна пакрытая калючым шчаціннем. Лісце простае, суцэльнае, з зубчастым краем. Кветкі спачатку светла-пурпурныя, затым блакітныя, у завітках. Плод — арэшак.

Распаўсюджанне і экалогія Распаўсюджаны па ўсёй Еўропе. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф. Расце на пустках, лугах, па берагах вадаёмаў, на ўзлесках і палянах пойменных лясоў. Цвіце ў маі—чэрвені.

Выкарыстанне Лекавая і дэкаратыўная расліна. У лекавых мэтах выкарыстоўваецца настой з сухога карэнішча. Ужываецца пры ранах, язвах, тромбафлебітах.

Каштоўная кармавая расліна (свінням і трусам). За лета дае 3—5 укосаў, добра сіласуецца з дамешкамі злакавых траў.

Літаратура

(з картай распаўсюджання Symphytum asperum Lepech.)

Спасылкі

Катэгорыя:Бурачнікавыя (падсямейства) Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1805 годзе