Помнік байцам антытэрарыстычнай аперацыі ў Кіеве — помнік, выкананы ў выглядзе меча, які пранізвае карту Расіі. Адкрыты 1 жніўня 2017 года ў Кіеве.
Прысвечаны байцам, якія ўдзельнічалі ў Антытэрарыстычнай аперацыі (АТА). Помнік размешчаны на скрыжаванні праспекта Леся Курбаса і вуліцы акадэміка Каралёва ў Кіеве, яго вышыня складае 2,5 метры.
Па словах арганізатараў, помнік усталявалі, каб ушанаваць памяць загінулых падчас канфлікту на Данбасе байцоў і каб пастаянна нагадваць жыхарам ўкраінскай сталіцы аб цане міру.
Прадстаўнік грамадскай арганізацыі „Вэтэраны АТА“ Яўген Яранцаў распавёў парталу АСН, што памятны знак сімвалізуе будучую перамогу Украіны над агрэсарамВ Киеве открыли памятник бойцам АТО в виде меча, пронзающего карту России // gordonua.com .
Глядзіце таксама Помнік беларусам, якія загінулі за Украіну
Катэгорыя: Помнікі Кіева Катэгорыя: Будынкі і збудаванні, пабудаваныя ў 2017 годзе