Енісе́йскія кіргі́зы  — старажытны цюркскі народ у Паўднёвай Сібіры, продкі сучасных хакасаў і кіргізаў, стваральнікі дзяржавы Кіргізскі каганат.

Енісейскія кіргізы як этнас сфарміраваліся і развіваліся пераважна на тэрыторыі Мінусінскай катлавіны. У пачатку XVIII ст. большасць з іх была пераселена джунгарамі на раку Ілі, а землі ўключаны ў склад Расійскай імперыі.

Сярэднявечнае мастацтва енісейскіх кіргізаў адметна сувяззю з папярэднімі старажытнымі культурамі Паўднёвай Сібіры, кітайскім і іранскім уплывам.

Паходжанне Перыяд фарміравання енісейскіх кіргізаў атаясняюць з Таштыкскай археалагічнай культурай (канец III ст. да н. э. — V ст. н. э.), цэнтрам якой з’яўлялася Мінусінская катлавінаПроисхождение кыргызской культуры. У канцы III ст. да н. э. яе насельніцтва было заваявана азіяцкімі гунамі. Прадстаўнікі Таштыкскай культуры з’яўляліся нашчадкамі носьбітаў папярэдняй Тагарскай культуры, а таксама качэўнікаў з больш паўднёвых стэпавых раёнаў. Пахавальныя маскі таштыкцаў сведчаць, што сярод іх былі еўрапеоіды і мангалоіды.

Таштыкцы апрацоўвалі жалеза і бронзу, займаліся пераважна жывёлагадоўляй, прычым важную ролю мела трыманне канёў. Аднак захоўваліся і земляробчыя традыцыі. На поўдні сучаснай Кемераўскай вобласці знойдзена сталае таштыкскае паселішча, жыхары якога развівалі комплексную, адначасова жывёлагадоўчую і земляробчую гаспадарку. На левым беразе ракі Абакан захаваліся рэшткі будынка плошчай 1500 м². Мяркуецца, што гэта быў палац гунскага намесніка.

У гісторыкаў і археолагаў няма адзінай думкі, або старажытныя кіргізы сфарміраваліся на базе Таштыкскай культуры ў выніку асіміляцыі тубыльцаў качэўнікамі, або былі адным з качавых плямён, пераселеных у Мінусінскую катлавіну гунамі. Аднак сцвярджаецца пераемнасць паміж Таштыкскай і енісейскакіргзскай культурамі, познюю Таштыкскую культуру называюць протакіргізскай. Нарэшце, частка даследчыкаў бачыць істотнае адрозненне паміж Таштыкскай і енісейскакіргізскай культурамі ў павелічэнні цюркскага элемента ў апошняйСавинов Д. Народы Южной Сибири в древнетюркскую эпоху. — Ленинград: Из-во ЛГУ, 1984. — С. 24-25. Такім чынам, фарміраванне енісейскіх кіргізаў можа быць звязана не з ранняй экспансіяй гунаў, а з больш позняй экспансіяй Цюркскага каганата. Пачатак уласна енісейскакіргызскай культуры звычайна адносяць да VI — VIII стст.Культура енисейских кыргызов. Гэта культура адрознівалася формай пахаванняў, керамічнымі вырабамі, замагільнай абраднасцю.

Назва кіргізаў паходзіць з цюркскіх моў, і, як мяркуецца, утворана ад кораня кырк («сорак») або кырг («светлы», «паўднёвы») і канчатка -ыз, які можа значыць прыналежнасць да цюркаў-агузаў.

Гісторыя У сярэдзіне VI ст. землі Мінусінскай катлавіны трапілі ў склад Цюркскага каганата, дзе склалі асобнае намесніцтва, якое мела права знешніх зносін. У канцы VII ст. правадыр енісейскіх кіргізаў Барсбек здолеў выйсці з падпарадкавання цюркскага кагана і пачаў фарміраваць супраць яго кааліцыю. У 711 г. Барсбек загінуў у бітве з цюркаміБарсбек — каган енисейских кыргызов. Пасля таго, як Цюркскі каганат быў зруйнаваны ўйгурамі, енісейскія кіргізы доўгі час вялі барацьбу з апошнімі. У 841 г. яны дамагліся перамогі. Кіргізскі каганат ператварыўся ў адну з найбольш магутных дзяржаў Азіі.

У пачатку X ст. землі енісейскіх кіргізаў сталі ахвярай экспансіі кіданяўРахманалиев, Р. Империя тюрков. Великая цивилизация. Тюркские народы в мировой истории с X в. до н. э. по XX в. н. э. — Рипол-классик, 2009. — С. 168, аднак кіргізы здолелі захаваць пэўную незалежнасць, паколькі абменьвалася пасольствамі з імперыямі Ляа і Сун. У 1208 г. яны дабраахвотна падпарадкаваліся ЧынгісхануВиктор Бутанаев, Роль и значение Кыргызского Каганата в истории Центральной Азии. Плана Карпіні паведамляў, што Чынгісхан прайшоў на Усход праз зямлю кіргізаў, але не заваёўваў іхДжованни Дель Плано Карпини, История Монголов, которых мы называем Татарами. Частка енісейскіх кіргізаў перасялілася ў Цянь-Шань, дзе з цягам часу сфарміравала этнас кіргізаў.

Да XVII ст. енісейскія кіргізы фармальна знаходзіліся ў падпарадкаванні мангольскага алтынхана, хаця імі кіравалі мясцовыя феадалы. У Мінусінскай катлавіне склалася некалькі дзяржаў — Тубінскае, Езерскае, Алтырскае і Алтысарскае княствыЕнисейские киргизы в XVII веке. Насельніцтва гэтых дзяржаў было стракатым, акрамя енісейскіх кіргізаў уключала іншыя групы цюркаў, самадыйцаў і енісейцаў. Аднак насельніцтва Мінусінскай катлавіны было рэдкім з-за частых ваенных канфліктаў. Асноўнымі заняткамі тубыльцаў з’яўляліся паляванне, жывёлагадоўля і земляробства. З XVII ст. значную небяспеку для іх далейшага існавання ўяўлялі з аднаго боку Джунгарскае ханства, з іншага — рускія. Вайна паміж манголамі і джунгарамі спрыяла памяншэнню ўплыву алтынхана. Яго спроба атрымаць дапамогу ад Расіі шляхам перадачы зямель енісейскіх кіргізаў выклікала незадаволенасць сярод князёў і часовы пераход некаторых з іх пад уплыў джунгараў. У 1652 г. манголы арганізавалі ваенную кампанію супраць кіргізаў, якая саслабіла іх становішча, але не прывяла да поўнага заваявання з-за смерці алтынхана.

Спробы рускіх казакаў накласці на падданых енісейскіх кіргізаў ясак прывялі да супраціўлення і паходаў на рускія валоданні ў 1678 г., 1683 г. і 1691—1692 гг. У 1692 г. казакі з Краснярска захапілі Тубінскае княства і знішчылі значную частку мясцовых кіргізаўИстория Хакасии с древнейших времен до 1917 г.. У 1703 г. вялікая колькасць цюркскага насельніцтва Мінусінскай катлавіны была сагнана джунгарамі ўглыб іх дзяржавы да ракі Ілі. Большасць з сагнаных загінула, але пазней некаторыя здолелі вярнуцца або трапілі ў Кітай, дзе на тэрыторыі Хэйлунцзян сфарміравалася самастойная супольнасць кіргізаўКраткое описание кыргызов, проживающих в уезде Фуюй провинции Хэйлунцзян . Расійская адміністрацыя выкарыстала гэту акалічнасць для арганізацыі карных экспедыцый і пашырэння практыкі збору ясакаА. Абдыкалыков, ПЕРЕСЕЛЕНИЕ ЕНИСЕЙСКИХ КЫРГЫЗОВ В НАЧАЛЕ XVIII в. И ИХ ИСТОРИЧЕСКАЯ СУДЬБА . У 1707 г. для кантролю Мінусінскай катлавіны была пабудавана Абаканская крэпасць. У 1727 г. быў заключаны дагавор Расіі з дзяржавай маньчжураў аб размежаванні. Паводле яго былыя землі енісейскіх кіргізаў канчаткова трапілі ў склад РасііПачатков К., Культура и быт хакасов в свете исторических связей с русским народом (XVIII XIX вв.) - С. 7 - 8.

Нашчадкі ацалелых енісейскіх кіргізаў апынуліся ў адзіным прававым становішчы з астатнімі цюркскімі насельнікамі далучанага края, у дачыненні якога расійская імперская адміністрацыя ўжывала супольную назву «мінусінскія татары». Гэта садзейнічала інтэграцыі енісейскіх кіргізаў з астатнімі цюркскімі родамі. У 1917 г. на другім сходзе карэннага насельніцтва Мінусінскага павета была прынята яго новая назва «хакасы», што паходзіць ад слова ХягасХакасы // «Историческая энциклопедия Сибири» (2009), аднаго з найменняў енісейскіх кіргізаў у дакументах імперыі Тан.

Культура Асноўнымі заняткамі енісейскіх кіргізаў здаўны былі качавая і паўкачавая жывёлагадоўля, а таксама паляванне і земляробстваВ. Я. Бутанаев, Ю. С. Худяков, История енисейских кыргызов.. У XVII ст. свойская жывёла (коні, авечкі, каровы, вярблюды) з’яўлялася галоўным прадметам даніны енісейскіх кіргізаў мангольскім і джунгарскім ханам. Асабліва важную ролю адыгрывала конегадоўля. Мінусінская парода коняў была высокай і моцнайМинусинская порода лошадей . Перакачоўкі здзяйсняліся па даўно выпрацаваным маршруце і на вызначаныя пашы. Звычайна хатні скарб наўючвалі на коняў. У стэпавых раёнах быў вядомы колавы транспарт. Сена для жывёлы не касілі.

Енісейскія кіргізы і іншыя качавыя народы Мінусінскай катлавіны практыкавалі загоннае паляванне, у якім удзельнічала значная колькасць коннікаў. Земляробства вядома са старажытных часоў. У перыяд існавання Кіргізскага каганата для абрашэння палеткаў узводзіліся складаныя ірыгацыйныя збудаванніКапалбаев О. Э., Хозяйство енисейских кыргызов Танского времени (VII—X вв. н. э.) . У пазнейшы час апрацоўвалі землі ў лесастэпавых раёнах на паўднёвых схілах пагоркаў, дзе абрашэнне не патрабавалася. Асноўнымі культурамі з’яўляліся ячмень і грэчка. Прылады працы для земляробства выраблялі з жалеза.

Распаўсюджаныя рамёствы: апрацоўка жалеза, драўніны і скур, выраб зброі і г. д. Асаблівую групу рамеснікаў складалі ювеліры і мастакі. Высакародныя кіргізы ахвотна карысталіся дарагім металічным посудам, залатымі і срэбнымі гарлачамі, кружкамі, падносамі. Каменячосы стваралі надмагільныя стэлы і каменныя статуіЕнисейские кыргызы. Дзякуючы развіццю сельскай гаспадаркі і рамяства енісейскіе кіргізы мелі разгаляваныя гандлёвыя сувязі з іншымі народамі, у тым ліку кітайцамі, арабамі, сагдыйцамі. У сярэднявеччы з іх краіны вывозііся зброя, золата, футра, мускус, рог, бярозавая драўнінаС. В. Киселёв, Древняя история Южной Сибири.

Асноўным відам качавога паселішча з’яўляўся аал, які складаўся са скураных юрт. Былі таксама вядомы зімовыя драўляныя пабудовы. Археолагамі знойдзены мураваныя ўмацаванні. Так, у 2010 г. каля Краснаярскага вадасховішча быў выяўлены абарончы комплекс, што ўключаў мур, працяглы глыбокі роў і магутны земляны вал«КАМЕННЫЙ ГОРОДОК» МЕРГЕН-ТАЙШИ НА ЕНИСЕЕ (ПРЕДВАРИТЕЛЬНАЯ ПУБЛИКАЦИЯ). У сярэднявеччы і ў пазнейшы час мужчынскую і жаночую вопратку ладзілі з футраГл: В. Я. Бутанаев, Ю. С. Худяков, История енисейских кыргызов, а таксама Кыргызы енисейские // «Историческая энциклопедия Сибири» (2009). Высакародныя насілі высокія лямцавыя белыя каўпакі з загнутымі ўгару палямі. Багата ўжывалі мясную ежу, пілі кабылінае малако ці хлебнае віно.

Ужо ў старажытны перыяд грамадства енісейскіх кіргізаў было стракатым. Вылучаліся пласты арыстакратыі і простых абшчыннікаў. Арыстакратыя канцэнтравала вялікія багацці, адрознівалася пахаваннямі і нават абраднасцюП. П. Азбелев, Общество и государство енисейских кыргызов в VII—VIII вв.. У перыяд Кіргізскага каганата склаліся дзяржаўныя структуры на чале манарха ажо. У IX ст. была створана дзесятковая сістэма дзялення войска і насельніцтвы. Тры вышэйшыя пасады ў войску займалі камандзіры з тытулам бэй.

Пасля распада каганата кожная малая дзяржава мела сваю сістэму кіравання і войска. У XVII ст. у аснове грамадскага падзелу быў род сеок, які аб’ядноўваў сваякоў па мужчынскай лініі. Улада главы рода перадавалася па спадчыне. Землі, падначаленыя сеок, фарміравалі улус. Вылучаліся асабіста кіргізскія ўлусы і ўлусы іх даннікаў кыштым. Апошнія знаходзіліся ў залежнасці, хаця мелі пэўную аўтаномію. Большасць кіргізаў належала да простых абшчыннікаў, абавязаных несці ваенную службу. На чале грамадства стаялі спадчынныя князі. Яны валодалі рабамі, захопленымі падчас войнСибирь, история. Кыргызы енисейские // «История Сибири с древнейших времен…» (1968).

Для мастацтва енісейскіх кіргізаў характэрны складаныя формы арнаментавання з перавагай выяў раслін, хаця вядомы выявы людзей, сапраўдных і міфічных звяроў. Малюнкі і надпісы таксама выразалі на скалах. Так званыя «пісаніцы» енісейскіх кіргізаў знаходзяць даёка па-за межамі Мінусінскай катлавіны. У пахаваннях VI — VIII стст. знойдзены бронзавыя рэльефы са сцэнамі паляванняС. В. Киселёв, Древняя история Южной Сибири. Мастацтва гэтага часу набліжана да таштыкскага і тагарскага перыядаў. Разам з гэтым, заўважны уплыў кітайскай і іранскай традыцый.

Мова Мова енісейскіх кіргізаў належала да ўйгурскай групы цюркскіх моў. У старажытнасці карысталіся рунічнай сістэмай пісьмаВ. Я. Бутанаев, Ю. С. Худяков, История енисейских кыргызов. У XVII ст. адукацыю атрымоўвалі на мангольскай і айрацкай мовах.

Рэлігія Традыцыйную рэлігію енісіейскіх кіргізаў звычайна адносяць да шаманізма. Згодна кітайскім крыніцам, шаманаў енісейскіх кіргізаў звалі гань або кам. Іранскія крыніцы называюць іх фагінунИстория Тувы. Т. I.. Шанавалі шматлікіх багоў і духаў. Рытуалы арганізоўваліся на адкрытай прасторы, хаця ў X ст. арабскі аўтар паведамляў пра дом для набажэнстваўС. В. Киселёв, Древняя история Южной Сибири. Пэўны ўплыў аказвалі маніхейства, будызм і іслам.

Літаратура