Цаата́н (саманазва духаа; , літаральна "аленегадоўцы") — цюркскі народ на поўначы Манголіі. Агульная колькасць (2010 г.) - 282 чал.ХҮН АМ, ОРОН СУУЦНЫ 2010 ОНЫ УЛСЫН ТООЛЛОГЫН ҮР ДҮН
Па паходжанню цаатан блізкія да саётаў і таджынцаў. У навуковай літаратуры часам называюцца субэтнічнай групай тувінцаў. У Манголіі разглядаюцца як нашчадкі старажытных уйгураў. Цюркская мова цаатан вельмі блізкая да мовы саётаў. У нашы дні большасць размаўляе на мангольскай мове.
Традыцыйныя заняткі — качавая жывёлагадоўля (пераважна трымаюць аленяў) і паляванне, у тым ліку з дапамогай драпежных птушак. Жывёлагадоўляй займаюцца пераважна жанчыны, паляванем — мужчыны. У апошнія гады развіваецца абслугоўванне турыстаў. Традыцыйнае жытло — скураны чум урц.
Традыцыйная рэлігія — шаманізм, заснаваны на тэнгрыянстве. Таксама распаўсюджаны будызм.
Спасылкі Жизнь в Центральной Азии: Народ цаатан - удивительный образ жизни оленеводов из Монголии ЦААТАНЫ — ИМЕЮЩИЕ ОЛЕНЕЙ Цаатаны – «Народ северного оленя»
Катэгорыя:Цюркскія народы Катэгорыя:Народы Азіі Катэгорыя:Народы Манголіі