Кем () — рака ў Расіі, на поўначы Карэліі.

Даўжыня ракі 191Государственный водный реестр РФ км. Плошча вадазбору 27 700 км². За пачатак Кемі прымаюць яе выток з возера Ніжняе Куйта. Працякае праз шэраг азёр; паміж азёрамі Хап’ярві і Юліярві носіць назву Ешан’ёкі. Упадае ў праліў Заходняя Салавецкая Салма Белага мора. На рацэ шмат парогаў (Мальвікія, Астраўны, Падужамскі і інш.). Жыўленне снегавое і дажджавое. Сярэдні гадавы расход вады за 18 км ад вусця 275 м³/с. Замярзае ў пачатку лістапада, выкрываецца ў першай палове мая. Асноўныя прытокі: справа — Чырка-Кем, Охта; злева — Кепа, Шомба. Ля вусця — горад Кем.

Рака суднаходная ад вусця да горада Кем (10 км).

Літаратура

Спасылкі Государственный водный реестр РФ Агафонова С. А., Жук В. А. Кемь // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Карэліі Катэгорыя:Басейн Белага мора