Са́сва — рака ў Беларусі, у Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Зэльвянка (басейн Нёмана).
Назва Корань Sas- у літоўскім яцвяжскім гідроніме Sasna, у балцкіх гідронімах на ўсходзе тыпу СаснаA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1980. — С. 291.В. Н. Топоров. Балтийские следы на Верхнем Дону // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1997. С. 319.В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования. 1986. Москва, 1988. С. 168. звязваюць з пруска-яцвяжскім *sasnis «заяц». З індаеўрапейскіх аналагаў найбольш красамоўнае стараіндыйскае śaśáḥ (< šašas) «заяц». Першакрыніцай для гэтай «заячай» лексікі мела быць індаеўрапейскае *ḱas-, *ḱasno- «шэры»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 533.. Далей да значэння «няярка блішчэць», адкуль літоўскае šašėlis, šešėlis «цень» і гідронімы тыпу Šeš-upė, Šešuva, ŠašuolaV. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 818—819.A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1980. — С. 326, 329..
Гідронім Сасва можа мець германскае (гоцкае) паходжанне і азначаць «свіная рака» (-ava — «водны паток, рака»)В. Егоров. Заметка о германской альтернативе..
, што і ў назве засведчанага пад 1516 г. гідроніма з-пад Ліды Ятѳа (< Ятва < яцв. *Jāt(u)vā)K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. C. 126—156.V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 286—289., .
Водаапісанне Даўжыня ракі 24Агульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» км. Плошча вадазбору 135 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 ‰.
Пачынаецца за 1 км на поўнач ад вёскі Рудзевічы, цячэ па паўднёва-ўсходняй частцы Ваўкавыскага ўзвышша, упадае ў Зэльвянку за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Зенькаўцы. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу.
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Зэльвенскага раёна Катэгорыя:Прытокі Зэльвянкі