Го́рвальскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беларускай ССР, якая існавала ў 1926—1927 гадах. Цэнтр — вёска Горваль. Плошча 535 км², насельніцтва 14 761 чалавек (на 01.01.1925), 56 населенных пунктаў.

Гісторыя Раён утвораны 8 снежня 1926 года падчас другога ўзбуйнення БССР у складзе Рэчыцкай акругі. У склад раёна ўключаны 20 сельсаветаў: Балашаўскі, Баравікоўскі, Берагава-Слабадскі, Васількоўскі, Восаўскі, Гавенавіцкі, Горвальскі, Дзюрдзеўскі, Дуброўскі, Затонскі, Маскалёўскі, Рудзецкі (Рудзецка-Алізараўскі), Сведскі (Сведзельскі), Свідзерскі (Свідзера-Мілаград-Глыбаўскі), Святоўскі, Селішчанскі, Стасеўскі, Узнажскі, Чарнейкаўскі і Шупейкаўскі. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Гомельскай акругі. 4 жніўня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Рэчыцкага раёна.

Літаратура

Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А. И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.

Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Рэчыцкага раёна Катэгорыя:Горваль