По́разаўскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1960 гадах. Цэнтр — вёска (з 1958 года гарадскі пасёлак) Поразаў.

Гісторыя Утвораны 15 студзеня 1940 года ў Брэсцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 11 сельсаветаў: Дашкевіцкі, Кукліцкі, Лаўрынавіцкі, Лескаўскі, Міхайлаўскі, Навадворскі, Нізянскі, Падароскі, Поразаўскі, Хрустаўскі, Шчурыцкі.

У перыяд з 1941 года да 1944 года пад акупацыяй нямецкіх войскаў, 20 верасня 1944 года быў перададзены ў Гродзенскую вобласць.

16 ліпеня 1954 года былі скасаваныя Дашкевіцкі, Лескаўскі, Нізянскі, Хрустаўскі і Шчурыцкі сельсаветы, утвораны Крапіўніцкі сельсаветУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 30 красавіка 1958 года вёска Поразаў набыла статус гарадскога пасёлка, Поразаўскі сельсавет скасаваныУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Поразаў, Поразаўскага раёна, Гродзенскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 30 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4..

20 студзеня 1960 года раён быў скасаваны, яго тэрыторыя была далучана да Свіслацкага раёна.

Крыніцы

Літаратура

Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Свіслацкага раёна