Кападо́кія (, , , ) — гістарычная назва мясцовасці ў сярэдняй частцы Малай Азіі на тэрыторыі сучаснай Турцыі (частка зямель правінцый Неўшэхір, Кайсеры, Аксарай і Нійдэ), ужываецца з часоў антычнасці да нашых дзён. Характарызуецца надзвычай цікавым ландшафтам вулканічнага паходжання, падземнымі гарадамі, створанымі ў 1 тысячагоддзі да н.э. і абшырнымі пячорнымі манастырамі, якія вядуць сваю гісторыю з часоў ранніх хрысціян. Нацыянальны парк Гёрэме і пячорныя паселішчы Кападокіі ўваходзяць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гл. таксама
Арыярат III Арыярат V
Катэгорыя:Геаграфія Турцыі Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Малай Азіі Катэгорыя:Старажытны свет