Пасё́лак Птушкафа́брыкі імя́ Н. К. Кру́пскай — колішні пасёлак, з 1974 года ў межах Мінска.

Гісторыя У даваенны час на месцы пасёлка хутар Навінкі. Пасёлак узнік у сувязі з арганізацыяй у 1945 годзе птушкасаўгаса (з 1950 года птушкафабрыкі). Уваходзіў у склад Зялёналугскага сельсавета Мінскага раёна. У 1974 годзе ўключаны ў межы горада. Вуліцы пасёлка ў 1974 годзе перайменаваныя: Цэнтральная вуліца ў завулак Чарвякова, другая вуліца займела назву Стадыённая.

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска