Людвік Адам Дзям’янавіч Юцэвіч, псеўданім Людвік з Покева (; ) — літоўскі i беларускі этнограф i фалькларыст.

Біяграфія Нарадзіўся ў Пакевісе Кельмескага раёна Літвы. 3 літоўскай шляхты. Скончыў у 1836 годзе Віленскую духоўную акадэмію. У 1831—1834 гадах працаваў хатнім настаўнікам i гувернёрам, у 1837—1842 гадах вікарый Свянцянскага i прыходаў.

Уступіў у любоўную сувязь з адной з вучаніц Мальвінай Жураўскай і ў сувязі з яе цяжарнасцю перайшоў з каталіцтва ў праваслаўе, ажаніўся з Жураўскай і выехаў у Беларусь. У 1842 годзе афіцыйна адрокся ад духоўнага сану. 3 1843 годзе выкладчык Лепельскага дваранскага вучылішча.

Навуковая дзейнасць Лічыцца адным з піянераў літоўскага нацыянальнага адраджэння. Пісаў галоўным чынам на польскай мове. Першую кнігу «Piśma Ludwika Adama Jucewicza» («Сачыненні Людвіка Адама Юцэвіча», Вільня, 1834) склалі пераклады твораў А. С. Пушкіна, М. М. Карамзіна, В. А. Жукоўскага, К. М. Бацюшкова, Фенелона.

Аўтар артыкулаў «Камяні літоўскіх багінь» (1836), «Вялікія горы i гарадзішчы ў Літве» (1837), кнігі «Выслоўі i думкі» (1837, у дадатку да кнігі выказаў свае адносіны да народнай мовы i нацыянальнай культуры). Матэрыяльнай i духоўнай культуры літоўскага i беларускага народаў прысвечаны працы «Другая гара» (фрагменты з рукапісу «Даследаванні даўніны літоўскай i беларускай»), «Гульні i забавы літоўскага народа на Жмудзі», «Літоўскія звычаі, дапасаваныя да пэўных дзён года» (усе 1839), «Прыказкі літоўскага народа», «Рысы Літвы», «Інструкцыя Якуба Сабескага…» (усе 1840), «Некалькі слоў да пана Крашэўскага…» (1841). У 1841 годзе выпусціў у Вільні літаратурны альманах на польскай мове «Linksmine».

У 1842 годзе выдаў кнігу этнаграфічных, гістарычных i геаграфічных нарысаў «Паданні Літвы». У дадатку прывёў звесткі пра гісторыю семінарыі ў Жмудзі, судовыя прыгаворы чараўнікам, змясціў вясковыя песні. У зборніку «Літоўскія песні ў перакладзе Людвіка з Покева» (1844) уключыў 35 песень, да некаторых з ix напісаў каментарыі.

Адна з самых значных i грунтоўных прац — «Літва з пункту погляду рэштак старажытнасці, звычаяў i нораваў» (1846). У ёй вялікі i разнастайны матэрыял пра народную міфалогію, адносіны чалавека да прыроды, звычаі, забавы, язычніцкія перажыткі, побыт, народную медыцыну i інш.

Асаблівае значэнне праца мае для вывучэння гісторыі беларускай дударскай традыцыі. У раздзеле «Instrumenta muzyczne» Юцэвіч падзяліў інструменты, ужываныя літоўскімі сялянамі, на перанятыя ад іншых народаў і ўласна народныя, аднак дуду не ўключыў ні ў адзін з гэтых пералікаў. Яе апісанне з’яўляецца толькі пасля слоў «Zbliżając się ku granicom Białorusi» («Набліжаючыся да межаў Беларусі»). Названую ім «Ruska Duda» аўтар лакалізаваў у Завілейскім (Свянцянскім) і Ашмянскім паветах ды Гродзенскай губерні, а яе напеў параўнаў з песняй, вядомай у Мінскай губерні. Такім чынам, класіфікацыя, геаграфічная лакалізацыя і музычная паралель у Юцэвіча з’яўляюцца важнымі аргументамі ў дыскусіі пра беларускую або беларуска-літоўскую этнаграфічную атрыбуцыю гэтага тыпу дуды і сведчаць на карысць яе прыналежнасці да беларускай традыцыі.Ludwik z Pokiewia [Ludwik Adam Jucewicz]. Litwa pod względem starożytnych zabytków, obyczajów i zwyczajów skreślona. Wilno: nakładem Rubena Rafałowicza Księgarza Wileńskiego, w Drukarni M. Romma, 1846. S. 199—201.

Карыстаўся крыптонімамі і псеўданімамі L. A. J., L. J., Ludwik z Pokiewia, N. N.

Працы Piśma Ludwika Adama Jucewicza. Wilno, 1834. Historyja litewska dla dzieci przez L.A.J. Wilno, 1836. Wyjątki z nowoczesnych poetów polskich. Wilno, 1837. Prysłowia ludu litewskiego. Wilno, 1840. Rysy Żmudzi. Wilno, 1840. Pieśni litewskie, 1844. Litwa pod względem starożytnych zabytków, obyczajów i zwyczajów skreślona przez Ludwika z Pokiewia. Wilno, 1846. Raštai. Vilnius: Valstybinė grožinės literatūros leidykla, 1959.

Крыніцы

Літаратура

История литовской литературы. Вильнюс: Vaga, 1977. С. 21—22.

Lietuvių rašytojai. Biobibliografinis žodynas: A—J. Vilnius: Vaga, 1979. С. 742—746.

Катэгорыя:Пісьменнікі Літвы Катэгорыя:Перакладчыкі Літвы Катэгорыя:Перакладчыкі на польскую мову Катэгорыя:Перакладчыкі на літоўскую мову Катэгорыя:Этнографы Літвы Катэгорыя:Этнографы Беларусі Катэгорыя:Фалькларысты Літвы Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі