Сярэдні канстрыктар глоткі () — мышца-сціскальнік глоткі чалавека. Акрамя сярэдняга канстрыктара маюцца іншыя сціскальнікі глоткі: ніжні і верхні канстрыктары глоткі і мышцы — падымальнікі глоткі: шылаглоткаваая і трубна-глоткавая.

Агульныя звесткі Сярэдні канстрыктар глоткі — веерападобная папярочна-паласатая, адвольная (гэта значыць можа кіравацца свядома) цягліца. Яна складаецца з двух частак: храстковаглоткавай часткі (), якая пачынаецца ад малога рога пад’язычнай косткі; ражкова-глоткавай часткі (), якая бярэ пачатак ад вялікага рога пад’язычнай косткі. Мае форму трохкутнай пласцінкі, размешчанай шырокім аснаваннем па шве глоткі і са звернутай да пад’язычнай косткі вяршыняй. Верхнія пучкі сярэдняга канстрыктара часткова закрываюць верхні канстрыктар глоткі. У сваю чаргу, ніжнюю частку сярэдняга канстрыктара прыкрывае ніжні канстрыктар глоткі.

Функцыя Галоўная функцыя сярэдняга канстрыктара глоткі заключаецца ў звужэнні прасвету глоткі (сумесна з ніжнім і верхнім канстрыктарамі). Пры паступленні болюсаў (харчовага камяка або вадкасці) ў горла падоўжныя мышцы-паднімальнікі падымаюць горла дагары, а канстрыктары глоткі скарачаюцца паслядоўна ад верхняга канстрыктара да ніжняга, у выніку чаго болюс праціскваюцца па кірунку да страваводу.

Літаратура Сапин М. Р. Анатомия человека . В двух томах. Том 1.

Катэгорыя:Цягліцы глоткі Катэгорыя:Мышачная сістэма