Ватачнік (Asclepias) — род травяністых раслін падсямейства Asclepiadoideae сямейства кутровых.

Апісанне

Род уключае каля ста шматгадовых траў, паўкустоў і кустоў, распаўсюджаных у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Афрыцы. Сярод іх — як вечназялёныя, так і тыя, у якіх лісце ападае. Тканкі раслін выдзяляюць атрутны млечны сок, здольны выклікаць раздражненне скуры, асабліва з адначасовага ўздзеяння сонечных прамянёў. Некаторыя віды роду культывуюць як дэкаратыўныя расліны. Моцны пах кветак прыцягвае многіх насякомых.

Падчас паспявання лісцянкі лопаюцца, адкрываючы насенне з белымі пухнатымі валасінкамі. Дзякуючы валасінкам насенне лёгка разлятаецца, як мы гэта назіраем у дзьмухаўца. Калі адарваць кавалачак ліста або надламіць сцябло, з’явіцца млечны сок, які змяшчае невялікую колькасць каўчуку, што таксама знаходзіць сваё прымяненне. Дзякуючы соку, які змяшчае яшчэ і моцныя эфірныя алеі, расліна практычна не схільная да нападаў шкоднікаў.

 — адна з самых распаўсюджаных пустазельных раслін у Паўночнай і Паўднёвай Амерыках і Еўропе.

Віды

Некаторыя віды:

Паводле базы дадзеных The Plant List (2013), род уключае 215 відаў. Некаторыя з іх:

Літаратура

Биологический энциклопедический словарь. Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Бабаев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд., исправл. — М.: Сов. Энциклопедия, 1986.

Спасылкі Ваточник в Энциклопедии декоративных садовых растений Ваточник на сайте USDA NRCS

Катэгорыя:Кутровыя