Дом Карана (بيت القرآن) — музей у Бахрэйне, які спецыялізуецца на Каране. Музей пабудаваны ў 1990 годзе ў традыцыйным ісламскім стылі і лічыцца адным з самых вядомых ісламскіх музеяў у свеце. У ім захоўваюцца рукапісныя выданні Карана, сабраныя з усяго ісламскага свету, навуковая і ісламская літаратура, пераклады Карана і іншыя значныя матэрыялы.
Будаўніцтва Будаўніцтва комплексу пачалося ў 1984 годзе, а ў сакавіку 1990 года ён быў афіцыйна адкрыты Абдул-Латыфам Джасімам Кану. Аснову калекцыі музея складае асабістая калекцыя рэдкіх рукапісаў і ісламскага мастацтва самога Кану. Музей быў пабудаваны на ахвяраванні жыхароў Бахрэйна. Калекцыю музея складаюць рукапісы з розных частак ісламскага свету, ад Кітая на ўсходзе і да Іспаніі на захадзе .
Паслугі Дом Карана адкрыты для наведвальнікаў па суботах з 9 раніцы да 12 гадзін дня і серадах 4 да 6 гадзін вечара. Вонкава комплекс нагадвае мячэць 12-га стагоддзя. У ім дзесяць выставачных залаў, а таксама мячэць, бібліятэка, аўдыторыі і медрэсэ. Вялікі шкляны купал ахоплівае вялікую залу і мячэць. Міхраб пакрыты сіняй керамічнай пліткай з выгравіраваным аятам аль-Курсі.
Кніжны фонд бібліятэкі складаецца з больш чым 50 000 кніг і рукапісаў на трох мовах — арабскай, англійскай і французскай. Бібліятэка і яе чытальныя залы адкрыты для наведвальнікаў на працягу ўсяго працоўнага дня, а для даследчыкаў і спецыялістаў прадастаўляюцца асобныя памяшканні.
У лекцыйнай зале, якая ў асноўным выкарыстоўваецца для лекцый і канферэнцый, могуць размясціцца да 150 чалавек. Лектараў запрашаюць з многіх краін, у тым ліку з ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі.
Музей Музей складаецца з 10 залаў, размешчаных на двух паверхах. У ім дэманструюцца рэдкія рукапісы Карана розных перыядаў, пачынаючы з першага стагоддзя хіджры (700 г.). У ім захоўваюцца рукапісы з Саудаўскай Аравіі (Мекі і Медзіна), Дамаска і Багдаду, напісаныя на пергаменце. Рукапісы захоўваюцца ў спецыяльна створаных умовах для таго, каб абараніць іх ад пашкоджанні. У музеі захоўваюцца рэдкія асобнікі Карана, надрукаваныя ў 1694 г. у Германіі; пераклад Карана на лацінскі (1548 г.); першы асобнік Карана, напісаны падчас праўлення халіфа Усман ібн Аффана; невялікія асобнікі Карана, якія можна прачытаць толькі з дапамогай аптычных прыбораў.
У музеі захоўваюцца зерні гароху і рысу, на якіх выгравіраваны каранічныя суры, а таксама працы ісламскіх багасловаў, такіх як Ібн Таймія і інш.
Дом Карана лічыцца адзіным у свеце музеем, які прысвечаны Карану і каранічным даследаванням.
Катэгорыя:Музеі рэлігіі Катэгорыя:Мячэці Бахрэйна Катэгорыя:Каран