Механіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скарочана «МехМат БДУ») — адзін з найстарэйшых факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Рыхтуе спецыялістаў у галіне матэматыкі, механікі, сістэмнага аналізу і інфармацыйных тэхналогій.

Гісторыя стварэння і станаўлення На падставе загада Міністра вышэйшай адукацыі СССР № 1035 ад 3 кастрычніка 1958 з 16 кастрычніка фізіка-матэматычны факультэт БДУ быў падзелены на два факультэты: фізічны і матэматычны. Першым дэканам матэматычнага факультэта прызначаны прафесар Д. А. Супруненка. Першапачаткова на матэматычным факультэце было ўсяго пяць кафедр: алгебры (загадчык — прафесар Д. А. Супруненка), вылічальнай матэматыкі (акадэмік У. І. Крылоў), дыферэнцыяльных ураўненняў (акадэмік М. П. Яругін), геаметрыі (дацэнт Л. К. Тутаеў), матэматычнага аналізу (дацэнт М. В. Ламбін). У тым жа годзе быў адкрыты Вылічальны цэнтр БДУ.Мехмат БГУ — 1958 год 1 верасня 1961 створана кафедра вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі.Мехмат БГУ — 1961 год У 1962 адноўлена кафедра тэарэтычнай механікі.Мехмат БГУ — 1962 год У 1964 створана кафедра агульнай матэматыкі.Мехмат БГУ — 1964 год У 1966 створана кафедра аптымальнага кіравання.Мехмат БГУ — 1966 год 1 верасня 1968 створана кафедра тэорыі функцый і функцыянальнага аналізу.Мехмат БГУ — 1968 год 1 красавіка 1970 створаны факультэт прыкладной матэматыкі на базе трох кафедр матэматычнага факультэта: кафедры вылічальнай матэматыкі, кафедры дыферэнцыяльных ураўненняў і кафедры прыкладной матэматыкі.Мехмат БГУ — 1970 год 7 верасня 1973 створана кафедра лікавых метадаў і праграмавання.Мехмат БГУ — 1973 год У 1975 на матэматычным факультэце адкрыта спецыяльнасць «механіка». У сувязі з гэтым факультэт перайменаваны ў механіка-матэматычны. Кафедра тэорыі функцый і функцыянальнага аналізу падзелена на дзве кафедры: кафедру тэорыі функцый і кафедру функцыянальнага аналізу.Мехмат БГУ — 1975 год У 1978 навучальную і навуковую працу на факультэце ажыццяўляюць 8 кафедр: вышэйшай алгебры (заг. дац. М. С. Гарашчук), геаметрыі (заг. праф. В. І. Вядзернікаў), дыферэнцыяльных ураўненняў (заг. праф. М. А. Лукашэвіч), матэматычнай логікі і тапалогіі (заг. праф. А. С. Фядзенка)б тэорыі функцый (зав. праф. Э. І. Звяровіч), функцыянальнага аналізу (заг. дац. Я. В. Радына), лікавых метадаў і праграмавання (заг. дац. П. І. Манастырны), тэарэтычнай механікі (заг. праф. І. А. Прусаў).Мехмат БГУ — 1978 год У 1983 створана кафедра ўраўненняў матэматычнай фізікі.Мехмат БГУ — 1983 год З факультэта прыкладной матэматыкі на механіка-матэматычны факулььтэт пераведзена кафедра матэматычнай кібернетыкі.Кафедра математической кибернетики — История кафедры У 1985 шляхам аб’яднання кафедры геаметрыі і кафедры тапалогіі і матэматычнай логікі створана кафедра геаметрыі, тапалогіі і методыкі выкладання матэматыкі.Кафедра геометрии, топологии и методики преподавания математики — История кафедры У 1987 кафедра тэарэтычнай механікі пераўтворана ў кафедру тэарэтычнай механікі і робататэхнікі.Кафедра теоретической и прикладной механики — История кафедры У 1988 створана кафедра матэматычных метадаў тэорыі кіравання.Мехмат БГУ — 1988 год У 1994 кафедра агульнай матэматыкі пераўтворана ў кафедру агульнай матэматыкі і інфарматыкі.Кафедра общей математики и информатики — История кафедры У 2001 кафедра тэарэтычнай механікі і робататэхнікі пераўтворана ў кафедру тэарэтычнай і прыкладной механікі. У 2010 кафедра лікавых метадаў і праграмавання пераўтворана ў кафедру вэб-тэхналогій і камп’ютарнага мадэлявання.Кафедра веб-технологий и компьютерного моделирования — История кафедры У 2017 шляхам аб’яднання кафедры функцыянальнага аналізу і кафедры нелінейнага аналізу і аналітычнай эканомікі была ўтворана кафедра функцыянальнага аналізу і аналітычнай эканомікі.Кафедра интеллектуальных методов моделирования — История кафедры

Кафедры ў 2025 годзе Бія- і нанамеханікі Вэб-тэхналогій і камп’ютарнага мадэлявання Вышэйшай алгебры і аховы інфармацыі Геаметрыі, тапалогіі і методыкі выкладання матэматыкі Дыферэнцыяльных ураўненняў і сістэмнага аналізу Інтэлектуальных метадаў мадэлявання Агульнай матэматыкі і інфарматыкі Тэарэтычнай і прыкладной механікі Тэорыі функцый

Спецыяльнасці вышэйшай адукацыі (1 ступень) Матэматыка і камп’ютарныя навукі Камп’ютарная матэматыка і сістэмны аналіз Матэматыка Механіка і матэматычнае мадэляванне

Дэканы факультэта

Дзмітрый Аляксеевіч Супруненка (1958—1962) Фёдар Дзмітрыевіч Гахаў (1962—1963) Аляксей Адамавіч Гусак (1963—1974) Міхаіл Сцяпанавіч Гарашчук (1974—1976)Гаращук Михаил Степанович, кандидат физико-математических наук, математика Анатоль Сямёнавіч Фядзенка (1976—1980) Міхаіл Сцяпанавіч Гарашчук (1980—1983) Мікалай Іосіфавіч Юрчук (1983—1985) Леанід Платонавіч Прымачук (1985—1996)Примачук Леонид Платонович Мікалай Іосіфавіч Юрчук (1996—2007) Міхаіл Анатольевіч Жураўкоў (2007—2009) Дзмітрый Георгіевіч Мядзведзеў (2009—2020)Медведев Дмитрий Георгиевич Сяргей Міхайлавіч Басякоў (з 2020)Босяков Сергей Михайлович

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйная старонка механіка-матэматычнага факультэта БДУ

Гл. таксама :Катэгорыя:Выпускнікі механіка-матэматычнага факультэта БДУ

Катэгорыя:1958 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1958 годзе БДУ БДУ

Катэгорыя:Праспект Незалежнасці (Мінск)