«Вяночак», або «Вяночкі» — беларускі сцэнічны танец, у якім сінтэзаваны тыповыя рысы дзявочых карагодаў. Вызначаецца лірычнасцю і дэкаратыўнасцю. Музычны памер 2/4. Тэмп умераны. Створаны К. Мулерам для пастаноўкі нацыянальнага балета «Князь-возера» В. Залатарова (1949), увайшоў у рэпертуар Дзяржаўнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь, самадзейных калектываў.

Літаратура

Катэгорыя:Танцы Беларусі