Святое Пісанне — Пераклад новага свету (), скарочана «ПНС» ці «НС» — пераклад Бібліі, які зрабілі і апублікавалі Сведкі Іеговы. Новы Запавет у гэтым перакладзе назван «Хрысціянскія Грэчаскія Пісанні» ці «Грэчаскія Пісанні», а на мовах народаў, якія належаць да ісламскай культуры «Інджыль». Стары Запавет апублікаваны пад назвай «Яўрэйска-арамейскія Пісанні» або «Яўрэйскія Пісанні».

Пераклад атрымаў як станоўчыя, так і адмоўныя водгукі ад спецыялістаў па старажытнагрэчаскай мове і біблейскаму іўрыту.

Назва Назва «Пераклад новага свету» заснавана на цытаце з 2 Пятра 3:13, дзе гаворыцца пра «новае неба і новую зямлю», які, згодна з поглядамі Сведкаў Іеговы, уяўляюць сабой новы нябесны ўрад і новае чалавечае грамадства на зямлі. Упэўненыя, што сучаснае чалавечае грамадства жыве ў свае апошнія дні пасля чаго настане новы свет, Сведкі Іеговы вераць, што ў такі пераломны час асабліва патрэбны пераклад Бібліі, які дапаможа лепш яе зразумець. Гэта стала прычынай даць новаму перакладу такую назву.Сторожевая Башня. — Watchtower Bible and Tract Society of New York, Inc., 1 ноября 2007 г. — С. 10—12.

Мэта перакладу Прапанова падрыхтаваць свой пераклад Бібліі была зроблена адным з членаў Кіруючай рады Сведкаў Іеговы ў 1946 гСвидетели Иеговы — возвещатели Царства Бога. — Watchtower Bible and Tract Society of New York, Inc., 2005 г. — С. 607, 608. Сярод асноўных прычын, якія спарадзілі неабходнасць у новым перакладзе, былі названы такія:

Большасць перакладаў Бібліі, якімі карысталіся Сведкі Іеговы, адлюстроўвалі небіблейскія погляды і вучэнні ці не перадавалі дакладна і паслядоўна вучэнні Бібліі. Да 1946 г. сталі даступнымі больш раннія рукапісы (напрыклад, кнігі Ісаі ў Кумранскіх рукапісах), якія не выкарыстоўваліся ў папярэдніх перакладах БіблііСторожевая Башня. — Watchtower Bible and Tract Society of New York, Inc., 1 ноября 2007 г. — С. 8. У параўнанні з мінулымі стагоддзямі ўзрасло разуменне моў арыгінала, асабліва ў XX стСторожевая Башня. — Watchtower Bible and Tract Society of New York, Inc., 15 октября 1999 г. — С. 28, 27. Граматыка і арфаграфія некаторых старых перакладаў Пісання не заўжды адпавядае змяненням у сучасных мовах, і ў некаторых выпадках такія пераклады могуць быць незразумелымі для сучаснага чытачаСвидетели Иеговы — возвещатели Царства Бога. — Watchtower Bible and Tract Society of New York, Inc., 2005 г. — С. 609.

Паводле слоў выдаўцоў, менавіта гэтыя фактары сталі прычынай з’яўлення «Перакладу новага свету» ў 1961 г. на англійскай мове, а потым, на падставе англійскага выдання, і на іншых мовах. Пазней англійская версія перавыдавался ў 1984 i 2013 гг. Пры падрыхтоўцы гэтага выдання былі пастаўлены чатыры задачы:

Пераклад павінен быць дакладным. Ён павінен не падтрымліваць пэўныя вучэнні, а дакладна перадаваць сэнс арыгіналу, наколькі магчыма. Пераклад павінен быць паслядоўным. Адно і тое ж слова мовы арыгінала паслядоўна перадавацца адным і тым жа словам перакладу на сучасную мову, калі кантэкст дазваляе гэта зрабіць. Пераклад павінен быць літаральным. Наколькі магчыма выразы і абароты павінны быць перакладзены літаральна, каб чытач мог зразумець мысленне таго часу. Пераклад павінен быць зразумелым. Ён мае быць даступным для разумення простых людзей. Гэтыя мэты ставіліся як да англійскай версіі перакладу, так і для іншых перакладаў, зробленых на падставе англійскай версііСторожевая Башня. — Watchtower Bible and Tract Society of New York, Inc., 15 октября 1997 г. — С. 11, 12.

Мовы

Поўнае выданне даступна на: азербайджанскай,аймара, албанскай, амхарскай, англійскай (таксама шрыфт Брайля), арабскай, армянскай, арома, асецiнскай, афрыкаанс, ацэцэла, балгарскай, біслама, булу, венгерскай, в’етнамскай, га, гаiцянскай крэольскай, ган, грэчаскай, грузінскай, гуджараці, дацкай, ёруба, зулу, iгбо, ілаканскай, інданезійскай, іспанскай (таксама шрыфтам Брайля), італьянскай (таксама Новы Запавет шрыфтам Брайля), казахскай, канада, каондэ, каро, кіньяруанда, кіргізскай, кірундзі, кiрыбацi, кiтайскай (традыцыйная і сучасная версіі), карэйскай, конга, коса, латышскай, лінгала, луганда, лувале, лунда, малагасійскай, малайскай, малаялам, мальтыйскай, македонскай, маратхі, м’янма, нямецкай, нiаскай, нідэрландскай, нарвежскай, пангансiнанскай, панджабі, польскай, партугальскай (таксама шрыфтам Брайля), румынскай, рускай, самаанскай, санго, свазі, себуанскай, сепедзі, сербскай (кірыліцай і лацінкай), сесота, сетсвана, сінгальскай, славацкай, славенскай, сена, сранан-тонга, суахілі, тагальскай, тамiльскай, таіцянскай, тайскай, татарскай, тві, твi (Ашанцi), тоба, тонганскай, тсонга, тувалу, тумбука, турэцкай, узбекскай, украінскай, умбунду, фiджы, фінскай, французскай, харвацкай, хiлiгайнон, хіндзі, чэшскай, чыбемба, чылуба, чытонга, чычэва, шведскай, шона, эве, эстонскай, эфік, яванскай і японскайПеревод нового мира вышел на трех языках Индии //JW.ORG«Перевод нового мира» вышел на четырёх языках народов Индонезии // JW.ORG«Перевод нового мира» вышел на языке умбунду // JW.ORG «Перевод нового мира» вышел на таитянском языке // JW.ORGВышла Библия в переводе «Новый мир» на языке аймара //JW.ORGВышла в свет Библия на языке лунда //JW.ORGВышли Христианские Греческие Писания на булу //JW.ORGВышел перевод «Новый мир» на языке сена //JW.ORG.

Няпоўнае выданне («Хрысціянскія Грэчаскія Пісанні») даступны на: батакскай (каро), батакскай (тоба), бенгальскай, бразільскай жэставай, варай, венда, гуаранi, грэнландскай, ібанскай, iсока, італьянскай жэставай, калумбійскай жэставай, каталонскай, кечуа (Анкаш), кечуа (Аякуча), кечуа (Балiвiя), кечуа (Куска), кiкуйю, кiлуба, кiконга, кхмерскай, латышскай, літоўскай, лозі, ломвэ луа, майя, макуа, мангольскай, мексіканскай жэставай, ндэбеле, неасаламонiк, непальскай, нзема, ньюнгве, панапе, пап'ямента (Кюрасаа), персiдскай, польскай жэставай, рускай жэставай, свацi, сейшэльскай крэольскай, таджыкскай, тлапанек ток-пісін, тохалабал, тэлугу, тэтум, туркменскай, уйгурскай (кiрылiца), урду, хіры-моту, цоцыль, чангана, чоль, чытонга, чыяаСвященное Писание. перевод нового мира. Издание на русском языке 2008 г., с. 4Вторые выходные подряд — шесть новых Библий! і 28 июня 2020 года вышло сразу шесть новых Библий // JW.ORGВыпуск Христианских Греческих Писаний в переводе «Новый мир» на языке ньюнгве, Вышли в свет Христианские Греческие Писания в переводе «Новый мир» на языке тохолабал, Были выпущены Христианские Греческие Писания в переводе «Новый мир» на языке чоль //JW.ORGХристианские Греческие Писания вышли на гренландском языке // JW.ORGХристианские Греческие Писания в переводе «Новый мир» выпущены на языке тлапанек // JW.ORGВышли Христианские Греческие Писания на языке ломве, Христианские Греческие Писания в переводе «Новый мир» на ибанском языке, Христианские Греческие Писания в переводе «Новый мир» появились на языке чияо, Христианские Греческие Писания в переводе «Новый мир» на польском жестовом языке //JW.ORG.

15 лютага 2020 было аб’яўлена аб выпуску поўнай Бібліі на амерыканскай жэставай мове, такім чынам Пераклад Новага свету стаў першым поўным выданнем Бібліі на жэставай мовеПервый в мире полный перевод Библии на жестовом языке // Официальный сайт Свидетелей ИеговыХристианские Греческие Писания — теперь на языках чангана и макуа // Официальный сайт Свидетелей Иеговы. 14 і 15 лістапада 2020 года Сведкі Іеговы аб’явілі аб выданні Евангелля паводле Матфея на мовах гітонга і ронгаВышло в свет Евангелие от Матфея на языках гитонга и ронга // Официальный сайт Свидетелей Иеговы.

21 студзеня 2021 года быў зроблены пераклад Евангелля паводле Матфея на зімбабвійскую жэставую мову ва ўмовах самаізаляцыі перакладчыкаў з кантактам па відэасувязіСвидетели Иеговы выпустили Евангелие от Матфея на зимбабвийском жестовом языке // Официальный сайт Свидетелей Иеговы. 28 лютага 2021 г. былі выдадзены «Хрысціянскія Грэчаскія Пісанні» на мове ндаў у Мазамбіку і такім чынам пераклад Новага свету стаў даступны поўнасцю ці часткова на 200 мовахJehovah’s Witnesses Reach Translation Milestone With Bible Release in Mozambique New World Translation Now Available in 200 Languages // JW.ORG. 30 мая 2021 Сведкі Іеговы апублікавалі «Хрысціянскія Грэчаскія Пісанні» ў версіі ПНС на мове алур у Дэмакратычнай Рэспубліцы КонгаIn Congo, New World Translation of the Christian Greek Scriptures Released in Alur New World Translation Now Available in 200 Languages // JW.ORG. 27 чэрвеня 2021 г. пераклад на тамільскай мове стаў даступны лацінскім шрыфтам па прычыне таго, што некаторым тамілам было цяжка чытаць яго тамільскімі літараміТамильский перевод «Новый мир» теперь доступен и на латинице // JW.ORG. 25 верасня 2021 года Сведкі Іеговы аб’явілі аб выданні Евангелля паводле Матфея на мове хмонг у лічбавым фармаце, такім чынам пачаўся пераклад «Хрысціянскіх Грэчаскіх Пісанняў» у версіі ПНС на мову гэтага народаЕвангелие от Матфея вышло на языке хмонг // Официальный сайт Свидетелей Иеговы. 30 кастрычніка 2021 г. Евангеллі паводле Матфея і паводле Іаана былі перакладзены на венесуэльскую жеставую мовуНа венесуэльском жестовом языке вышли Евангелия от Матфея и от Иоанна // JW.ORG.

27 сакавіка 2022 года быў апублікаваны пераклад Евангелля паводле Матфея на мове канкані лацінкайВышла в свет «Библия. Евангелие от Матфея» на языке конкани (латиница) // JW.ORG. 29 мая 2022 года была апублікавана электронная версія перакладу Евангелля паводле Матфея на бенінскай мове фонЕвангелие от Матфея на языке фон // JW.ORG. 25 верасня 2022 г. выйшла электроннае выданне Евангелля паводле Матфея на мове кабувердзьянуВышло Евангелие от Матфея на языке кабувердьяну // JW.ORG. 9 кастрычніка 2022 г. гэта кніга Бібліі была апублікавана на дыялекце шахмукхі мовы панджабіЕвангелие от Матфея теперь доступно на языке панджаби (шахмукхи) // JW.ORG.

25-26 чэрвеня 2022 г. Сведкі Іеговы паставілі рэкорд выдання свайго перакладу: былі апублікаваныя пераклады поўных Біблій ці Новага Запавету на 13 моў і дыялектаў за два дніНовое достижение: 13 Библий за одни выходные! // JW.ORG.

30 чэрвеня 2023 г. быў апублікаваны пераклад Евангелля паводле Матфея на мегрэльскай мове. Паколькі гэта мова не мае ўласнай граматычнай структуры, перакладчыкі карысталіся граматыкай грузінскай мовыИздано Евангелие от Матфея на мегрельском языке // JW.ORG. 23 лістапада 2023 г. быў апублікаваны пераклад Евангелля паводле Матфея на нікабарскай мове, на якой размаўляюць жыхары Нікабарскіх і Андамандскі астравоў ІндыіВышло в свет Евангелие от Матфея на никобарском языке // JW.ORG.

На беларускую мову гэты пераклад пакуль не зроблены. Пераклад Новага Запавету на рускую жэставую мову з’яўляецца адзіным перакладам на прасторы былога СССРВладислав Силивончик До кого в двері не стукали Свідки Єгови? Кілька фактів про їхню діяльність // Українська правда, 19 ліпеня 2018 г..

Асаблівасці структуры выдання

Адно з самых адметных адрозненняў «Перакладу новага свету» — гэта выкарыстанне назваў «Яўрэйскія Пісанні» і «Хрысціянскія Грэчаскія Пісанні» замест «Стары Запавет» і «Новы Запавет». Камітэт «Перакладу новага свету» вырашыў адмовіцца ад распаўсюджаных назваў асноўных частак Бібліі па прычыне нежадання дзяліць яе часткі на больш і менш важныяСвященное Писание — Пераклад новага свету. — Watchtower Bible and Tract Society of New York, Inc., 2007 г. — С. 1754, 1755.

У назвах кніг і нумарацыі раздзелаў і сціхоў Камітэт «Перакладу новага свету» трымаўся масарэцкай традыцыі, а не Септуагінце, паводле традыцыі якой быў зроблены рускі Сінадальны перакладСторожевая Башня. — Watchtower Bible and Tract Society of New York, Inc., 1 апреля 2003 г. — С. 31 ці беларускі пераклад Васіля Сёмухі. Ёсць і адрозненні ў нумарацыі Псалмоў і некаторых іншых кніг Бібліі.