Хатуса (Хатус, Хатусас, Хатуш, Хатушаш, ) — сталіца старажытнага Хецкага царства. Гарадзішча размяшчаецца каля сучаснай турэцкай вёскі Багазкале (), правінцыя Чарум у цэнтральнай Анатоліі на беразе ракі Будакёзю (стараж. Халіс) за 145 км на ўсход ад Анкары. Знойдзена ў 1834, раскопкі вядуцца з 1906. Хатуса вядомы з 3 тысячагоддзя да н.э. У 1986 уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Турцыі Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты ў Турцыі Катэгорыя:Хецкае царства Катэгорыя:Былыя сталіцы