Анжэла Пятроўна Атрошчанка (нар. , Рэчыца, Гомельская вобласць) — беларуская спартсменка (лёгкая атлетыка, сямібор'е). Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа (1992).
Уладальніца Кубка Еўропы ў камандным (1993, 1994) і асабістым (1994) заліках, сярэбраны прызёр у камандным (1998) і асабістым (1993) заліках, бронзавы прызёр (1995) у асабістым заліку. Сярэбраны прызёр чэмпіяната СССР (1992) у асабістым заліку.
У 1997 годзе скончыла Акадэмію фізічнага выхавання і спорту.
Літаратура
Катэгорыя:Лёгкаатлеты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі БДУФК Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рэчыцы