61-я знішча́льная авіяцы́йная ба́за — злучэнне ваенна паветраных сіл Рэспублікі Беларусь. Месца дыслакацыі — Баранавічы.
Гісторыя 15 снежня 1950 года ў Беларусі пачалося фарміраванне папярэдніка цяперашняй авіябазы — 61-га знішчальнага авіяпалка супрацьпаветранай абароны. У студзені 1951 года была створана 39-я знішчальная авіяцыйная дывізія войск СПА, у яе склад увайшоў 61-ы знішчальны полк. 01.05.1951 г. палку быў уручаны Баявы Сцяг. Гэты дзень і стаў адзначацца як гадавіна стварэння часці. У 1951 г. 61-ы знішчальны авіяполк быў пераведзены на штат палка першай лініі.
На ўзбраенні 61-га знішчальнага палка спачатку стаялі самалёты МіГ-15, По-2, Як-11. Першыя рэактыўныя крылатыя машыны паступалі ў кантэйнерах, збіраліся на стаянках аэрадрома ў суровых зімовых умовах. Лётчыкі палка ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях у Карэі. У 1953 годзе яго асабісты склад прыступіў да асваення новага тыпу авіяцыйнай тэхнікі — самалётаў Як-25М і Міг-17, а ў 1959 годзе на ўзбраенне паступілі звышгукавыя самалёты-перахватчыкі Су-9.
У 1962—1965 гг. полк выконваў баявыя задачы з лядовых аэрадромаў у раёне Зямлі Франца-Іосіфа па ахове паўночнай Дзяржаўнай мяжы СССР. У 1968—1971 гг. полк пачаў асваенне самалётаў МіГ-25П, Міг-25. У 1984—1985 гг. на ўзбраенне палка паступілі знішчальнікі МіГ-23, у 1991 г. — Су-27, а яшчэ праз два гады — МіГ-29.
У 1992 г. згодна з дырэктывай Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь 11-ы корпус супрацьпаветранай абароны быў скасаваны, і 61-ы авіяполк увайшоў у склад Ваенна-паветраных сіл Беларусі, а ў 1994 г. ён быў ператвораны ў 61-ю знішчальную авіябазу.
18 чэрвеня 2004 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь асабістаму складу 61-й знішчальнай авіябазы былі ўручаны новыя Баявы Сцяг і Грамата Прэзідэнта. З 2004 года на ўзбраенне авіябазы пачалі паступаць першыя мадэрнізаваныя на 558-м АРЗ знішчальнікі МіГ-29БМ («беларускі мадэрнізаваны», тып «9.11»), а пасля і папярэдне ўдасканаленыя двухмесныя Су-27УБМ1Истребители из Барановичей: 65 лет на страже белорусского неба.
Сёння авіябаза ў Баранавічах — адна з дзвюх знішчальных часцей беларускіх Ваенна-паветраных сіл (другая, 927-я авіябаза, знаходзіцца ў г. Бяроза). У 2004 г. на ўзбраенне 61-й авіябазы пачалі паступаць першыя ў рэспубліцы мадэрнізаваныя знішчальнікі МіГ-29БМ, а затым Су-27УБМ1. Першы публічны паказ звяна мадэрнізаваных МіГ-29БМ адбыўся ў час паветранага парада ў Мінску 3 ліпеня 2004 года.
7 снежня 2012 года на аэрадроме ў Баранавічах адбылося ўрачыстае пастраенне асабовага складу 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА Беларусі, падчас якога адбыўся афіцыйны вывад знішчальнікаў Су-27 з баявога складу ВПС і войскаў СПА Беларусі. Абсталяваная знішчальнікамі Су-27 1-я эскадрылля 61-й знішчальнай авіябазы была заснавана 1 снежня 2012 года. Пасля гэтага ў складзе 61-й знішчальнай авіябазы засталіся толькі дзве эскадрыллі, абсталяваныя знішчальнікамі МіГ-29, якія і ўяўляюць сабой усю знішчальную авіяцыю БеларусіСу-27 зняты з узбраення ў Беларусі.
У маі 2014 года змяшаныя дзяжурныя сілы забяспечвалі ахову паветранай прасторы падчас правядзення ў Мінску чэмпіяната свету па хакеі з шайбай. Дзяжурства ажыццяўлялася з аэрадрома Баранавічы і Мачулішчы (дзяжурная пара МіГ-29).
Камандзіры 1951 г. — ? — падпалкоўнік Васіль Шашонак 1994 г. — 1999 г. — палкоўнік Валяр’ян Самойла 1999 г. — 2004 г. — палкоўнік Алег Траццякоў 2004 г. — 2007 г. — палкоўнік А. Марфіцкі 2007 г. — 2011 г. — палкоўнік Юрый Вараб’ёў 2011 г. — 2016 г. — палкоўнік Аляксандр Пацехін 2016 г. — н.ч. — палкоўнік Юрый Пыжык
Здарэнні 23 мая 1996 года падпалкоўнік Уладзімір Мікалаевіч Карват выконваў навучальна-трэніровачны палёт. Неўзабаве пасля ўзлёта штатныя сістэмы самалёта пачалі выходзіць са строю, лётчыку было загадана вярнуцца на аэрадром. Пасля адмовы сістэмы кіравання лётчык атрымаў загад катапульціравацца, але ў гэты час самалёт знаходзіўся над вёскамі Арабаўшчына і Вялікае Гацішча, і Карват да апошняга спрабаваў адвесці самалёт у старану. У 22:54, праз 14 секунд пасля паведамлення пра тое, што самалёт стаў некіруемым, Су-27 разбіўся за кіламетр ад Арабаўшчыны. Уладзімір Карват быў пасмяротна ўдастоены звання «Герой Беларусі»Указ Президента Республики Беларусь от 21 ноября 1996 г. № 484 «О присвоении В. Н. Карвату звания „Герой Беларуси“» (ён стаў першым Героем Беларусі). 30 жніўня 2009 года пры выкананні паказальных палётаў у польскім горадзе Радам загінулі палкоўнікі Аляксандр Марфіцкі і Аляксандр Жураўлевіч, якія за праяўленую мужнасць і гераізм былі ўзнагароджаны пасмяротна ордэнамі «За асабістую мужнасць». 23 верасня 2010 года падчас выканання фігур вышэйшага пілатажу на малых вышынях на МіГ-29УБ, прадухіляючы падзенне самалёта на населеныя пункты, адвялі машыну ў раён лясіста-балоцістай мясцовасці, дзе і адбылося яе крушэнне, разбіліся камандзір эскадрыллі падпалкоўнік Сяргей Каваленка і маёр Аляксандр Жыгайла. 11 лістапада 2014 г. пры правядзенні планавых палётаў адбылася аварыя МіГ-29 (борт № 18). Ваенны лётчык 2-га класа Аляксей Даўгіх адвёў некіруемую машыну ў бок ад вёскі Дарава Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці і катапультаваўся. Самалёт зваліўся ў кіламетры ад жылых дамоў, ніхто не пацярпеў.
Спасылкі
Катэгорыя:Воінскія часці і фарміраванні Беларусі Катэгорыя:ВПС Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1951 годзе Катэгорыя:Баранавічы