Дражня — жылы раён у Мінску, які знаходзіцца ў Партызанскім раёне.

Гісторыя Назва раёна паходзіць ад вёскі Дражні, якая свае імя атрымала напэўна ад ракі Дражні (Слоўсці). Рака пачыналася з балотца паблізу вёскі, цякла на поўдзень і побач Падлосся ўпадала ў Свіслач. Вёска Дражня стала часткай Мінска у 1959 годзе, тады ж у горадзе з’явілася вуліца Дражня, а пазней два мікрараёны — Дражня-1 і Дражня-2.

Інфраструктура На тэрыторыі Дражні размяшчаюцца некалькі заводаў: «Крыніца», Мінскі завод ігрыстых вінаў, Мінскі малочны завод №1, кандытарская фабрыка «Слодыч». Таксама ў Дражні ёсць 2 сярэднія школы, 3 прафесійна-тэхнічныя каледжы і Мінскі дзяржаўны энергетычны каледж.

У жылым раёне знаходзіцца Цэнтральная Мытня.

Вуліцы У раёне ёсць 9 вуліц: Вуліца Ваўпшасава - галоўная вуліца Вуліца Солтыса Вуліца Таежная Вуліца Дражня Вуліца Пераходная Вуліца Радыяльная Вуліца Халмагорская Вуліца Ключавая Вуліца Нахіленая

Гл.таксама Партызанскі раён Адміністрацыйны падзел Мінска

Спасылкі Не был в Дражне лет 15. Местами Дражню не узнать… // Блогер Денис Блищ

Катэгорыя:Жылыя раёны Мінска Катэгорыя:Партызанскі раён (Мінск)