Статуя Хрыста Збавіцеля () — скульптура Ісуса Хрыста на ўзгорку Каркаваду, побач Рыа-дэ-Жанейра ў Бразіліі.

Апісанне Размешчана на ўзроўні 709 метраў вышэй за ўзровень мора. Вышыня 38 метраў, 8 метраў складае пастамент.

Будавалася пяць гадоў, а афіцыйнае адкрыццё адбылося 12 кастрычніка 1931 года. Ідэя будаўніцтва рэлігійнага помніка ўпершыню з’явілася ў 1859 годзе. Прапанова паступіла ад Педра Марыя Босу і прынцэсы Ізабелы. Ідэя была ізноў прынятая да ўвагі ў 1921 годзе.

Першы камень быў закладзены 4 красавіка 1922 года, маштабныя працы пачаліся ў 1926 годзе. Сярод шматлікіх, хто ўдзельнічаў у будаўніцтве гэтага помніка, можна згадаць Эітора да Сілву Коста (парт. Heitor da Silva Costa) — аўтара праекту, мастака Асвальда Карласа (парт. Carlos Oswald) і французскага скульптара Поля Ландоўскага (фр. Paul Landowski).

Гл. таксама Крышту Рэй Статуя Хрыста Збавіцеля (Энкантаду)

Крыніцы

Спасылкі

Праект скульптуры Афіцыйны сайт Фотаздымкі

Катэгорыя:Рыа-дэ-Жанэйра Катэгорыя:Помнікі Ісусу Хрысту Катэгорыя:Помнікі Бразіліі Катэгорыя:Новыя сем цудаў свету