Аўдзееўскі трамвай — трамвайная сістэма горада Аўдзееўка (Данецкая вобласць). Быў адкрыты 23 жніўня 1965 года. Па стане на 2014 год мелася 2 маршруты, 24,0 км рэек і 25 вагонаў (1 службовы). 22 студзеня 2015 года праз артабстрэлы трампарку і абясточванне кантактнай сеткі трамвайны рух спынены. З 1 кастрычніка 2016 года рух адноўлены па маршруце «Трамвайнае дэпо — 1-я прахадная АКХЗ»
Маршруты № Прыпынкі ў шляху руху 1 Вул. Някрасава — Млын — Вул. Вараб’ёва — Палац культуры — Буравеснік — Усмешка — Трамвайнае дэпо — Мехкалона — Завод металаканструкцый — Вакзал — Аўтабаза — Трэст — Цэнтральная прахадная АКХЗ У 1984—2000 гг. дзейнічаў маршрут № 3 «Трамвайны парк (Аўдзееўка) — вул. Някрасава (Аўдзееўка) — Спартак», які накіроўваўся ў межах горада Данецка (у раён аэрапорта і Пуцілаўскага аўтавакзала) і быў першым участкам міжгародняй трамвайнай лініі Данецк — Аўдзееўка. Аднак маршрут так і не быў дабудаваны непасрэдна ў Данецк.
У 1990-х па маршруце № 3 курсіраваў адзін вагон з інтэрвалам у 1:00. У 2000 годзе рух па лініі быў спынены. У 2003 годзе поўнасцю ліквідавана кантактная сетка. На працягу 2004—2005 гадоў лінія ад кальца «Вуліца Някрасава» да пасёлка Спартак канчаткова цалкам дэмантаваная.
Да вайны курсаваў трамвай № 2 па маршруце Вул. Някрасава — Чацвёртая прахадная АКХЗ.
Літаратура В. Ф. Веклич, Л. В. Збарский. Проблемы и перспективы развития трамвайного транспорта в Украинской ССР. — К.: Общество «Знание» УССР, 1980. Электратранспарт Украіны: энцыклапедычны даведнік / Счргей Тархоў, Косць Казлоў, Аарэ Аландэр. — Кіеў: Сідарэнка В. Б., 2010. — 912 с.: выявы, схемы. — ISBN 978-966-2321-11-1.
Спасылкі Аўдзееўскі трамвай на сайце СТТС
Аўдзееўскі трамвай на сайце «Трамваі і тралейбусы ў краінах былога СССР» Аўдзееўскі трамвай на сайце «Электратранспарт Украіны»
Катэгорыя:Трамвайныя сістэмы Украіны Катэгорыя:Аўдзііўка