Алах-Юнь (, ) — пасёлак гарадскога тыпу ва Усць-Майскім улусе Рэспублікі Саха (Якуція) у Расійскай Федэрацыі.Знаходзіцца на правым беразе ракі Алах-Юнь (басейн ракі Алдан) за 300 км на паўночны ўсход ад Усць-Маі. Заснаваны на месцы паштовай станцыі ў сувязі са знаходжаннем радовішчаў золата, з 1957 года рабочы пасёлак. У 2004 годзе было прынятае рашэнне аб адміністрацыйнай ліквідацыі пасёлка, але людзі працягваюць там жыць. У 2017 годзе — 44 жыхары. Насельніцтва
Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Якуціі