Т-54 (Аб'ект 137) — савецкі сярэдні танк. Прыняты на ўзбраенне Савецкай Арміі УС СССР у 1946 годзе, серыйна выпускаўся з 1947 года, пастаянна мадэрнізуючыся. З 1958 года выпускалася яго мадыфікацыя пад назвай Т-55, прыстасаваная да баявых дзеянняў ва ўмовах прымянення ядзернай зброі. У 1961—1967 гадах ён у асноўным быў зменены ў вытворчасці і ТВ УС СССР танкам Т-62, створаным на яго базе, але на ОЗТМ выпуск Т-55 працягваўся аж да 1979 года. Таксама ў шэрагу краін выпускаўся сам Т-54, або яго мадэрнізаваныя, або прыстасаваныя да мясцовых умоў варыянты.
Т-54 экспартаваўся і стаіць на ўзбраенні ва ўзброеных сілах многіх дзяржаў свету, выкарыстоўваўся ў большасці лакальных канфліктаў пасля Другой сусветнай вайны. Танк стаў вядомы сваёй высокай надзейнасцю і прастатой, якія высока аценьваліся многімі экспертамі. На працягу ўсёй Афганскай вайны асноўным танкам у танкавых падраздзяленнях абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Афганістане (АКСВА) былі Т-55 і Т-62. Нягледзячы на наяўнасць у дастатковай колькасці больш сучасных і магутных танкаў у УС СССР на той час і пастаянную мадэрнізацыю лёгкай бронетэхнікі, у матастралковыя і паветрана-дэсантныя падраздзяленні АКСВА яны не накіроўваліся, танкавы парк АКСВА заставаўся без зменаў усе 9 гадоў вайны, што было абумоўлена адсутнасцю сучасных танкаў у частках СА УС СССР на паўднёвых межах СССР і абмежаваным лікам процітанкавых сродкаў у афганскіх маджахедаў.Баявое выкарыстанне танкаў серыі Т-54/55
Літаратура М. Б. Барятинский. Средний танк Т-54 / М. Б. Барятинский. — М.: Моделист-конструктор, 2006. — 32 с. — (Бронеколлекция № 4 (67)). — 2500 экз. А. В. Карпенко. Обозрение отечественной бронетанковой техники (1905—1995). — СПб.: Невский Бастион, 1996. — 480 с. — 10 000 экз. М. В. Павлов, И. В. Павлов. Отечественные бронированные машины 1945—1965 гг. // Техника и вооружение: вчера, сегодня, завтра. — М.: Техинформ, 2009. — № 8. — С. 56. П. Н. Сергеев. Т-54/55. Советский основной танк / П. Н. Сергеев. — Киров: Кировское общество Любителей военной техники и моделизма, 2000. — Т. 1. — 42 с. — (Военно-техническая серия № 102). — 300 экз. П. Н. Сергеев. Т-54/55. Советский основной танк / П. Н. Сергеев. — Киров: Кировское общество Любителей военной техники и моделизма, 2000. — Т. 2. — 49 с. — (Военно-техническая серия № 103). — 300 экз. C. Устьянцев. Т-54/55 / C. Устьянцев, Д. Колмаков. — Нижний Тагил: Медиа-Принт, 2006. — 226 с. — (Боевые машины Уралвагонзавода).
Спасылкі Т-54 С. Шумілін. Баявое выкарыстанне танкаў серыі Т-54/55 Т-54/55 — відэа Т-54 — відэа Т-55 — відэа Т-54 — відэа
Катэгорыя:Зброя паводле алфавіта Катэгорыя:Сярэднія танкі Катэгорыя:Танкі СССР Катэгорыя:Танкі паводле алфавіта