Ніжні Бесцях (; ) — пасёлак гарадскога тыпу ў Расійскай Федэрацыі, адміністрацыйны цэнтр Мегіна-Кангаласкага ўлуса (раёна) Рэспублікі Саха (Якуція). Размешчаны на правым беразе ракі Лена (амаль на супраць Якуцка) на раўніне Нёрукцяй. З Якуцкам злучаецца: летам паромнай пераправай праз раку Лена, зімой па лёдзе аўтатранспартам, у крыгаход паветраным шляхам і суднамі на паветранай падушцы. Адсюль пачынаюцца 2 дарогі федэральнага значэння М56 «Лена» і «Калымы», а таксама рэспубліканскага значэння «Амга».
Узнік у 1920 годзе як транспартна-перавалачны пункт. З 1971 года рабочы пасёлак у Мегіна-Кангаласкім раёне за 34 км ад райцэнтра сяла Мая. Насельніцтва
Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Якуціі