Стывен Ален Бенсан (; , Мэрыленд, ЗША - , Гранд-Баса, Ліберыя) - другі прэзідэнт Ліберыі з 1856 па 1864 год.

Біяграфія Бенсон нарадзіўся ў 1816 годзе ў Мэрылендзе, ЗША. У 1822 годзе яго сям'я пераехала ў Ліберыю. Праз некаторы час калонія была захоплена афрыканскімі абарыгенамі, і Бенсан некалькі месяцаў правёў у палоне. У 1842 годзе ён становіцца ўпаўнаважаным каланіяльным консулам. У 1847 годзе, пасля абвяшчэння незалежнасці Ліберыі, ён становіцца суддзёй.

У 1853 годзе Бенсан становіцца віцэ-прэзідэнтам пры Джозефе Джэнкінс Робертсе, а ў 1856 годзе прымае ад яго пасаду прэзідэнта. У 1857 годзе ён анексаваў суседнюю Рэспубліку Мэрыленд.

У 1862 годзе Ліберыя была прызнаная ЗША, і ў гэтым жа годзе Стывен Ален Бенсан наведаў з візітам Еўропу. У адрозненне ад сваіх папярэднікаў, Бенсан ведаў мовы тубыльных плямёнаў і здолеў наладзіць з імі супрацоўніцтва.

Катэгорыя:Прэзідэнты Ліберыі