Пірожнае — кандытарскі выраб невялікага памеру з салодкага здобнага цеста, звычайна з крэмавай начынкай.
Вызначэнне Пірожныя — штучныя кандытарскія вырабы разнастайнай формы з па-мастацку аздобленай паверхняй. Маса іх вагаецца ад 17 да 110 г.
У літаратуры нярэдка пірожныя не вылучаюць як асобны від кандытарскіх вырабаў. Вырабляюць пірожныя па дзеючым прэйскуранце адной назвы, але рознай вагі: вялікія і малыя (60 % вагі вялікіх). Упрыгожаны вонкавы выгляд і выдатны смак пірожных — найважнейшыя паказчыкі якасці гэтых вырабаў.
Разнавіднасці
Пірожныя падзяляюцца на асобныя групы залежна ад выпечанага цеставага паўфабрыкату: бісквітныя пясочныя пластовыя заварныя паветраныя арэхавыя крошкавыя збіўныя міндальныя
Галерэя
Гл. таксама Капкейк Пірожнае Рунеберга Бульба
Літаратура «Словарь русского языка» Ожегова. Учебник «Технология приготовления мучных кондитерских изделий» Н. Г. Бутейкис и А. А. Жуковой.
Катэгорыя:Кандытарскія вырабы