Дзям’я́нка () — рака ў Омскай і Цюменскай абласцях Расіі, правы прыток ракі Іртыш.
Даўжыня ракі 1159 км. Плошча вадазбору 34 800 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 145 (156) м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,03—0,07Сурков В. В. Демьянка // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» м/км. Густата рачной сеткі 0,31 км/км². Выток ракі знаходзіцца ў балотах Васюганскай раўніны. Працякае па Заходне-Сібірскай раўніне. Шырыня ракі ад 40-60 м у верхнім цячэнні да 100—120 м у нізоўі. Рэчышча моцна звілістае. Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў маі. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Асноўныя прытокі — Кеўм (правы), Тэгус, Імгыт, Урна (левыя).
Рака суднаходная на 211 км ад вусця.
Літаратура
Спасылкі Государственный водный реестр РФ A Regional, Electronic, Hydrographic Data Network For the Arctic Region (R-ArcticNET) Сурков В. В. Демьянка // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Прытокі Іртыша Катэгорыя:Рэкі Цюменскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Омскай вобласці