До́басна — вадасховішча ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, за 10 км у напрамку на ўсход ад горада Кіраўск, на рацэ Добасна.

Вадасховішча створана ў 1969 годзе плацінай каля вёскі Новая Добасна ў мэтах арашэння і рыбагадоўлі, рэканструявана ў 1974—1981 гг. Плошча паверхні 1,68 (0,92) км². Даўжыня 6,5 (5) км, найбольшая шырыня 0,7 км, даўжыня берагавой лініі 12 Водохранилища — Могилёвская область // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» км. Найбольшая глыбіня 2,5 м, сярэдняя 1,2 м. Аб’ём вады 1,9 млн м³. Сярэдні шматгадовы сцёк 2,1 млн м³. Берагі вадасховішча вышынёй да 2 м, спадзістыя. Дно выслана торфам і пяском.

Літаратура

Спасылкі Водохранилища — Могилёвская область // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Вадасховішчы Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Кіраўскага раёна