Dipterocarpaceae — сямейства двухдольных раслін, якое ўваходзіць у парадак Мальвакветныя.

Батанічнае апісанне

Прадстаўнікі сямейства з'яўляюцца буйнымі лесаўтваральнымі дрэвамі і, як правіла, маюць вышыню 40-70 м. Некаторыя, як, напрыклад, прадстаўнікі родаў Dryobalanops, Hopea і Shorea дасягаюць нават больш 80 метраў у вышыню, а адзін узор Shorea faguetiana меў вышыню 88,3 м і з'яўляўся адным з самых высокіх жывых арганізмаў. Плод — крылатка з двума крыламі, што і дало назву сямейству (па-грэчаскі di = "два", pteron = "крыло" і karpos = "плод").

Арэал і месцы пражывання Прадстаўнікі сямейства пантрапічныя расліны, сустракаюцца ад поўначы Паўночнай Амерыкі да Афрыкі, Сейшэльскіх астравоў, Індыі, Індакітая, Інданезіі і Малайзіі. Найбольшай разнастайнасці яны дасягаюць на востраве Барнеа. Сустракаюцца ў асноўным у вільготных нізінных трапічных лясах.

Ахова У цяперашні час многія віды сямейства знаходзяцца ў небяспецы з-за скарачэння месцаў пражывання па прычыне празмернай незаконнай высечкі лясоў.

Значэнне Драўніна дрэў сямейства мае важнае гандлёвае значэнне. Акрамя таго, з іх атрымліваюць араматычныя эфірныя алеі, бальзамы, смолы. З іх таксама вырабляюць фанеру.

Роды Сямейства ўключае ў сябе 16 родаў:

Літаратура

Ashton, P. S. Dipterocarpaceae. In Tree Flora of Sabah and Sarawak, Volume 5, 2004. Soepadmo, E., Saw, L. G. and Chung, R. C. K. eds. Government of Malaysia, Kuala Lumpur, Малайзія. ISBN 983-2181-59-3 Ashton, P. S. Dipterocarpaceae. Flora Malesiana, 1982 Series I, 92: 237-552

Спасылкі

Катэгорыя:Мальвакветныя Катэгорыя:Сямействы раслін