thumb|220px|Лікійскія скальныя грабніцы. Міра thumb|220px|Лікійскі саркафаг thumb|220px|Лікія на карце Малой Азіі Лікія () — у старажытнасці краіна на поўдні Малай Азіі, на тэрыторыі сучаснай правінцыі Анталья (Турцыя).
У 1 тысячагоддзі да н.э. Лікію насялялі лікійцы, патомкі лувійцаў. З сярэдзіны VI стагоддзя да н.э. Лікія знаходзілася пад уладай персаў. У канцы IV стагоддзя да н.э. — у складзе дзяржавы Аляксандра Македонскага. У 295—197 — пад уладай Пталамеяў. Заваяваная Рымскай імперыяй. З 395 — у складзе Візантыі. З XI стагоддзя патрапіла пад уладу мусульман.
Катэгорыя:Гістарычныя рэгіёны Турцыі Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Малай Азіі Катэгорыя:Лікія